На Данбасе знік мінскі валанцёр, які возіць расійскаму войску дапамогу ад Свята-Елісавецінскага манастыра. За Мікалая Гаўрылава просяць памаліцца: "Ужо суткі не вяртаецца на кропку, куды павінен вярнуцца. І сувязі з ім няма", — цытуе тг-канал манастыра @christianvision. Гаўрылаў — мінскі пісьменнік, вайсковы карэспандэнт і валанцёр. Ён дапамагае расійскаму войску — прывозіць акупантам тое, што сабралі для іх у Свята-Елісавецінскім манастыры.