Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Завершаныя пошукі беларускага альпініста, які знік на піку Курумды ў Кыргызстане. Цела 60-гадовага Мікалая Свірыдава не знойдзенае, але 15-га верасня пошукавая група вымушаная была сыйсці з гары, бо там пачаліся снегапады. "Аднаўляць пошукі мы не плануем. За гэтыя паўтара месяца мы выкарысталі, здаецца, усё, што маглі. Дроны, здольныя працаваць на вышыні да сямі тысяч метраў. Спадарожнікавыя здымкі. Аналіз снежнага покрыва. Каля ста чалавек з шасці краінаў глядзелі здымкі, распрацоўвалі версіі, правяралі іх, зноў глядзелі", — расказвае кіраўнік пошукава-выратавальнай аперацыі Аляксандр Смірноў. Свірыдаў — дасведчаны альпініст, мае тытул "Снежны барс". 1-га жніўня ён узыйшоў на Курумды разам з 43-гадовым беларусам Максімам Палянскім і 37-гадовым грамадзянінам Літвы Сяргеем Рубцовым. Але ў базавы лагер група не спусцілася. А ў сярэдзіне жніўня на гары былі знойдзеныя Палянскі і Рубцоў — яны загінулі.

Views over time

05001K1.5K16 Sep 06:5811 Nov 21:341.5K16 Sep 06:58: 0 views11 Nov 21:34: 1,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 06:580
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.