Гандаль як адзіны сродак вызвалення: ці будуць некалі на свабодзе ўсе? Стрым з палітолагам Паўлам Усавым Сустрэча Джона Коўла з Лукашэнкам доўжылася тры гадзіны. Гаварылі і пра грошы, і пра палітвязняў, і пра рэпрэсіі, але падрабязнасцяў пакуль не тое, каб шмат. Тым не менш, працэс вызвалення чарговай групы палітвязняў запушчаны. Чаго гэта каштавала ЗША? Што перашкаджае Мінску і Вашынгтону дамовіцца па прынцыпе "ўсе на ўсё"? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Ці сапраўды Трамп ставіць, сярод іншага, за мэту адцягненне Лукашэнкі ад Пуціна? Абмяркоўваем гэта з сябрам "Вольнай Беларусі", кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым: https://www.youtube.com/watch?v=a8HWHrSDMDs