Кангрэс запатрабаваў ад Трампа спыніць баявыя дзеянні супраць Ірана. За рэзалюцыю прагаласавалі не толькі дэмакраты, але і сямёра рэспубліканцаў — аднапартыйцаў прэзідэнта ЗША. Гэта і забяспечыла перавагу. Рэзалюцыя не абавязковая да выканання, яна мае рэкамендацыйны характар. У такіх дакументах Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША выказвае сваю пазіцыю. А выканаўчая ўлада можа іх ігнараваць. Удары па Іране пачаліся 28-га лютага. Яны прывялі да часовай блакады Армузскага праліву, праз які краіны Персідскага заліва экспартавалі значную долю здабытых там нафты і звадкаванага прыроднага газу. А гэта, у сваю чаргу, справакавала рост коштаў на нафту і на паліва — у тым ліку і ў ЗША, што негатыўна адбіваецца на рэйтынгу Дональда Трампа і Рэспубліканскай партыі агулам.