Хакеры ўзламалі сайт тураператара TEZ TOUR. Там з’явілася паведамленне, што ўсе серверы нібыта скампраметаваныя, а даныя і рэзервовыя копіі выдаленыя. Паводле хакераў, у іх руках апынуліся ў тым ліку персанальныя даныя кліентаў: пашпартныя даныя, нумары тэлефонаў, адрасы і звесткі пра банкаўскія карткі. Таксама сцвярджаецца, што было знішчана каля 395,5 млн запісаў, звязаных з браніраваннямі, турамі, гатэлямі і фінансавымі транзакцыямі. Сама кампанія пакуль не пракаментавала ўзлом.