Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі спыняцца не будуць. Гэта вынікае са словаў Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з Джонам Коўлам 15 верасня. Лукашэнка чарговы раз заявіў, быццам у Беларусі няма палітвязняў, бо няма адпаведнага артыкула ў заканадаўстве. Пры гэтым ён дадаў: "Калі нехта з грамадзянаў Беларусі ці замежнікаў, якія пражываюць тут, парушыць законы, то мы абавязкова будзем дзейнічаць паводле закону".