Коўл будзе ў Беларусі праз пяць дзён. Колькі з 889 палітвязняў ён зможа вызваліць? Стрым з былой спецдакладчыцай ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн Беларускія праваабаронцы і еўрапейскія бюракраты разыходзяцца ў ацэнцы сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. І Анджэй Пачобут, якому беларускія ўлады дазволілі вярнуцца на радзіму і (пакуль) не затрымалі, толькі ўпэўніць у сваёй праваце апошніх. Але ў беларускіх калоніях і турмах па-ранейшаму знаходзяцца амаль 900 палітвязняў. Мінімум 185 з іх — у асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення. А ёсць яшчэ і трансмежныя рэпрэсіі... Ці працягнуць беларусы атрымліваць адмовы ў міжнароднай абароне на падставе "паляпшэння сітуацыі" з рэпрэсіямі? Як пераламаць такія тэндэнцыі і давесці еўрапейскім палітыкам і чыноўнікам пра рэальны стан унутры нашай краіны? Ці могуць недзяржаўныя дабрачынныя ініцыятывы справіцца з выклікамі, што паўстаюць перад беларусамі ў эміграцыі? Распытваем пра гэта паліталагіню, кіраўніцу па пытаннях адвакацыі дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Анаіс Марэн: https://www.youtube.com/watch?v=T94wmwZHNpM