Як “танная” іпатэка зрабіла жыллё яшчэ больш недаступным. Стрым са старшай навуковай супрацоўніцай BEROC Анастасіяй Лузгіной "Беларусбанк" прапануе крэдыт на жыллё пад 1% гадавых. А пасля наведвання Наталляй Качанавай вясковых крамаў там такі выбар прадуктаў, што аж зайздрасць бярэ. Праўда, забудоўшчыкі "нечакана" падвысілі кошт квадратнага метра. А з вёсак людзі працягваюць з’язджаць, нягледзячы асартымент на прылаўках. Ізноў жа, з доларам невядома што адбываецца. Хаця ўлады кажуць — беларусы фактычна адмовіліся і ад яго, і ад еўра, бо няма даверу да гэтых валютаў. Добра хоць заробкі ў беларускіх рублях стабільна працягваюць расці... Пра гэта ўсё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной: https://www.youtube.com/watch?v=DHI4uD5FOaA