Адваката Змітра Лаеўскага, які ў свой час абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Аляся Бяляцкага, асудзілі на тры гады зняволення. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Пра гэта са спасылкай на сябра і калегу Лаеўскага Яўгена Пыльчанку паведамляе @viasna96. Адваката абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Падставай для гэтага сталі яго інтэрв'ю незалежным медыя. У 2020–2021 гадах Зміцер Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду па той справе яго выключылі з калегіі адвакатаў — бо некаму вельмі не спадабалася, як Лаеўскі выступаў падчас судовых спрэчак. Раней, у 2011–2012 гадах Лаеўскі абараняў у судзе праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Пасля той справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру.