У NATO лічаць, што Еўропа не гатова да зацяжной вайны на знясіленне з Расіяй. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на канферэнцыю па будучыні ваеннай каардынацыі ў Еўропе, якая прайшла на бягучым тыдні. Асцярогі ўзмацняюцца на фоне падрыхтоўкі ЗША да скарачэння абарончых абавязацельстваў у Еўропе і росту падтрымкі папулісцкіх сіл у найбуйнейшых еўрапейскіх ваенных дзяржавах.