❕Крынж тыдня на @euroradio: https://youtu.be/8NxTSLRg71E У новым выпуску: трэш на 1 верасня ў Беларусі, патрыятычнае выхаванне ў Расіі, дзіўныя развагі прапаганды пра вайну ды іншае.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
Улады ўсё адрэагавалі на трагедыю ў 5-м радзільным доме ў Мінску. Нагадаем, месяц таму ў жанчыны здарыўся выкідыш наўпрост у палаце, і прыбіралася яна разам з суседкай. А цяпер сталічны Камітэт па ахове здароўя сабраў кіраўнікоў усіх радзільных дамоў. Ім даручылі дадаць у палаты кнопкі для магчымасці выклікаць медперсанал. Таксама будуць іншыя падыходы ў размеркаванні па палатах. Цяпер жанчын у праблемным стане будуць класці асобна ад тых, хто рыхтуецца да родаў, каб не было магчымага негатыўнага псіхалагічнага ўплыву. Нарэшце, для медперсаналу абяцаюць правесці курсы па этыцы і камунікацыі з пацыенткамі.
-
У Беларусі змянілі школьную праграму па фізкультуры. Раней было 2 заняткі фізічнай культуры і адзін — гульнявы, дзе школьнікі маглі гуляць у футбол ці яшчэ нешта. Цяпер у іх тры паўнацэнныя заняткі, кажа міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фізічную падрыхтоўку школьнікаў раней раскрытыкаваў Лукашэнка, а яму на яе наскардзіліся вайскоўцы: маўляў, хлопцы ў армію прыходзяць слабымі. Па словах Іванца, на фізкультуры развіваюць "базавыя фізічныя навыкі". Нарматывы ён не лічыць "звышскладанымі" — аднак сам міністр у мінулым паўэрліфцер, таму для яго нічога складанага і не было б. Згодна з дзеючымі нарматывамі, каб атрымаць 4 балы хлопцы ў 9 класе мусяць скакаць з месца на даўжыню амаль 2 метры і рабіць як мінімум 5 падцягванняў, а таксама прабягаць 1,5 кіламетры за 7 хвілін. Ці дасць рады выканаць такія мінімальныя нарматывы кожны настаўнік фізкультуры?
-
Чаму кошты на нерухомасць у Мінску звар'яцелі? Новыя рэкорды "квадрат" ставіць ужо і па-за сталіцай. Калі ў вас няма 40 тыс. долараў, на сайты па продажы нерухомасці можаце не зазіраць. "Розніца паміж значным павелічэннем даходаў і нязначным ростам ВУП за адзін і той жа перыяд азначае, што ў грамадзян з'яўляюцца лішнія грошы. І гэтыя дадатковыя грошы, якія фактычна ўзяліся з паветра, павінны кудысьці выліцца, дзесьці знайсці сабе прымяненне". Падрабязней: https://euroradio.fm/kali-koshty-na-nerukhomasc-u-minsku-poyduc-uniz-i-chamu-yany-zvaryaceli Спасылка, якая працуе без VPN
-



Большасць беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, служыць у “мясных палках”. Тых самых, дзе не толькі амаль адразу кідаюць на фронт, але і могуць "абнуляць" сваіх жа. @euroradio прааналізавала дасяжныя на сёння даныя пра беларусаў, якія падпісалі кантракт з арміяй РФ: https://euroradio.fm/bolshasc-belarusau-yakiya-vayuyuc-na-baku-rasii-sluzhyc-u-myasnykh-palkakh Тут можна паглядзець без VPN
-
З'езд Саюзу палякаў, на які збіраўся Анджэй Пачобут, адкладзены. "Перанос з'езду не мяняе маіх планаў па вяртанні ў Гродна", — паведаміў былы палітвязень. Мерапрыемства было запланаванае на 13 верасня, новая дата правядзення пакуль невядомая. Чакаецца, што з'езд адбудзецца цягам шасці месяцаў.
-
+1
Расійскія блогеры-мільённікі ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку. Навошта ім тая руха, хлопцы не тлумачаць, але за дзень яны ў сярэднім праходзяць больш за 30 кіламетраў — карысць для здароўя дакладна вялізарная. У цікток-аккаўнту блогера Вані Скрыпкі больш за мільён падпісчыкаў. У паход ён адправіўся разам з сябрам Данілам. Бавяць час хлопцы весела. Дарэчы, рэгулярныя шпацыры карысныя не толькі для фізічнага здароўя, але і для ментальнага. Напрыклад, даказана, што такая звычка можа павялічыць аб'ём мозгу, а рэгулярныя фізічныя нагрузкі ў цэлым дазваляюць кеміць лепш.
-
Пуціна ніхто не можа паставіць "на месца", нават Кітай. Пра гэта ў эфіры @euroradio сказала экспертка ў міжнародных адносінах Роза Турарбекава. Цалкам стрым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=TJ962SOnBXY
-
Пуцін даручыў не наносіць удары па Кіеве на працягу трох дзён, піша @hromadske_ua. Па словах прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова гэта звязана з "падрыхтоўкай і правядзеннем там кантактаў амерыканскіх перамоўшчыкаў". У нядзелю Кіеў мусяць наведаць прадстаўнікі Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.
-
У Маскве невысокія чаканні ад візіту прадстаўнікоў прэзідэнта Трампа Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Як адзначае выданне, у Крамлі лічаць, што паездка не дасць прагрэсу, паколькі Пуцін гатовы спыніць вайну толькі на сваіх умовах. Гэтыя ўмовы становяцца ўсё больш жорсткімі, таму што ён лічыць, што мае перавагу ў вайне. Таксама чаканні нізкія, таму што і мінулыя паездкі не прывялі да прагрэсу ў перамовах. Чакаецца, што Уіткаф і Кушнер пасля перамоў у Маскве паедуць у нядзелю ў Кіеў.
-
"Усе ягоныя выказванні лічацца геніяльнымі". Праблема цяперашняй эканомікі ды і ўвогуле кіравання ў Беларусі — не толькі ў меншым "запасе трываласці", але і ў тым, што фактычна няма каму сказаць Лукашэнку, чаго не варта рабіць. Пра гэта ў новай праграме @euroradio "І што?" паразважалі рэдактарка Plan B. Вольга Лойка і аглядальнік "Беларусы і рынак" Андрэй Махоўскі. Глядзіце цалкам: https://www.youtube.com/live/F1l_ros9j7E
-


ААН прагаласавала за новую карту свету. Каб памеры Афрыкі былі суадноснымі да другіх кантынентаў. Больш знаёмая нам версія карты свету — у картаграфічнай праекцыі Меркатара, якой больш за 450 гадоў. У гэтай праекцыі чым далей ад экватара, тым больш расцягваюцца аб'екты. Цяпер будзе выкарыстоўвацца праекцыя Eckert IV. Супраць выкарыстання новай карты, якую назвалі Equal Earth, прагаласавалі толькі ЗША. "Устрымаліся" шэсць краін — Украіна, Сербія, Эстонія, Грузія, Літва і Малдова.
-
Амерыканскія перамоўшчыкі Уіткаф і Кушнер прыляцелі ў Маскву. Пасля перамоў з расійскім кіраўніцтвам яны накіруюцца ў Кіеў. "Я адправіў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера — двух выдатных перагаворшчыкаў, яны зрабілі выдатную працу, і мы адправілі іх, каб паглядзець, ці зможам мы чагосьці дамагчыся, і, магчыма, ёсць добры шанец, што мы гэта зробім", — заяўляў у пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Калі Трампа пыталі, ці маюць перамоўшчыкі новую прапанову, ён адказаў "не, яны прывязуць з сабой прапанову пакласці канец вайне".
-
"Яжмаці ўсёй краіны мусяць аб'яднацца і масава піліць ролікі ў цікток". Былы ваенкам, а цяпер дэпутат Руслан Шкодзін абхаміў незадаволеных даглядамі ў школах бацькоў. "А на бяспеку дзяцей напляваць, лайкі і прагляды важнейшыя. А, можа, звычайная чалавечая тупасць".
-
Амаль 65% палякаў сур'ёзна ставяцца да папярэджанняў пра падрыхтоўку новых расійскіх правакацый супраць Польшчы. Гэта вынікае з апытання SW Research для Onet. Апытаным задалі пытанне "Ці лічыце вы вартымі даверу папярэджанні пра магчымасць далейшых расійскіх правакацый супраць Польшчы?". "Так" адказалі 64,9% жыхароў краіны, "не" — 18,8%. Не змаглі вызначыцца з адказам 14,3%. Згодна з данымі сацыёлагаў, у старэйшых групах да такога папярэджання ставяцца больш сур'ёзна. Сярод палякаў ва ўзроставай групе ад 50 гадоў "так" адказалі 74,6%. А ў групе маладзейшая за 25 гадоў — 52,4%.
-
Калі вам лянотна чытаць 35 старонак рэфлексій па выніках гульні — вось галоўная выснова з дакументу ад ChatGPT.
-
edited Памятаеце, была такая гульня Мацкевіча? Больш за паўсотні ўдзельнікаў пяць дзён у гатэлі абмяркоўвалі, у якім стане знаходзяцца беларускае грамадства і дэмсілы, а таксама прыдумлялі, што рабіць далей. І ўсё — па правілах філосафаў-метадолагаў. Філосаф Уладзімір Мацкевіч праз чатыры месяцы апублікаваў свой разбор вынікаў гульні. Далучаем 35-старонкавы файл з рэфлексіямі Мацкевіча па выніках гульні. А таксама можаце пераглядзець травеньскі стрым @euroradio, дзе ўдзельнікі гульні Павел Свярдлоў і Настасся Касцюгова дзяліліся сваімі ўражаннямі, каб параўнаць з поглядам арганізатара мерапрыемства: https://www.youtube.com/watch?v=fyhUvzVCkWA
-
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 4 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:08 Калі ў Беларусі будзе нармальная іпатэка? 13:17 Навіны спорту 15:39 Коўл збіраецца ў Мінск з апошнім візітам? 23:21 Навіны шоу-бізу 27:24 Зялёныя чалавечкі ў Даўгаўпілсе — ці такое магчыма?
-
Чаму ў Беларусі “харашысты” аказваюцца за бортам, а ПТВ застаецца галоўным страхам бацькоў? Прыёмная кампанія 2026 года агаліла глыбокі сістэмны крызіс у беларускай адукацыі. Аказалася, што ўчарашнія “харашысты” і нават выдатнікі раптам сталі “лішнімі людзьмі”. Падлеткі з нядрэннымі атэстатамі не могуць прабіцца ні ў каледжы, ні ў дзясятыя класы родных школ. Чытаць тут: https://euroradio.fm/chamu-u-belarusi-kharashysty-akazvayucca-za-bortam-ptv-zastaecca-galounym-strakham-backou A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
-
Чаканы візіт Коўла ў Мінск стане апошнім? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=rPRdxihBBvw
- Older posts