Савет Саюза палякаў у Беларусі перанёс запланаваны на 13 верасня з'езд арганізацыі. Але гэта не мяняе планы Анджэя Пачобута вярнуцца ў Беларусь у бліжэйшы час. Пра гэта былы палітзняволены, журналіст і актывіст польскай меншасці напісаў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку. Прычынай пераносу з'езда сталі праблемы з лагістыкай, мерапрыемства павінна адбыцца на працягу шасці месяцаў.