Конкурс "Міс свету 2026" выйграла дзяўчына з Дамініканскай Рэспублікі. За карону змагаліся 111 удзельніц, выбраных падчас нацыянальных конкурсаў прыгажосці. Джахеры Мола — мадэль з Санта-Дамінга. Па адукацыі — спецыялістка ў галіне кіравання бізнесам. Таксама яна кіруе сацыяльным праектам па падтрымцы дзяцей і моладзі. Другое месца заняла прадстаўніца Іспаніі, трэцяй віцэ-міс стала ўдзельніца з Малайзіі.