"Шанец ёсць". Пуцін нечакана змяніў рыторыку ў размове пра вайну з Украінай. "Дамовіцца паміж сабой мусяць у першую чаргу Расія і Украіна. Астатнія краіны гатовыя падтрымаць і дапамагчы, уключаючы ЗША і Кітай", — заявіў прэзідэнт РФ у чацвер. Раней Пуцін заўсёды казаў, што з Украінай "няма пра што размаўляць" і што лёс вайны залежыць ад дамоўленасці з ЗША. "Ці ёсць шанец [мірнай дамовы]? Так, на мой погляд, ёсць", — дадаў Пуцін. Гэтым разам ён не згадаў неабходнасці дасягаць "усіх мэтаў СВА" і не заявіў пра гатоўнасць бясконца ваяваць. У такой змены рыторыцы можа быць шмат прычын: нехта ўжо прыгадаў пра нядаўні візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву, але таксама фактарам могуць быць і надыходзячыя выбары ў Дзярждуму РФ.