Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

"Адказнасць аж да смяротнага пакарання". Зянон Пазняк раскрытыкаваў перадачу інфармацыі пра працу беларускіх прадпрыемстваў на расійскі дзяржзаказ. Днямі лідар "Вольнай Беларусі" зрабіў пост, дзе прывёў імёны аўтараў карты вайсковай інфраструктуры Беларусі, якую апублікавала Свабода. "І такіх "імёнаў людзей" у "дземакраціі" шмат", — дадаў Пазняк. На просьбу патлумачыць, што ён меў на ўвазе, Пазняк напісаў: "Акрамя мамелюка "лукашэнкі", у нас ёсць наша беларуская дзяржава і ўвесь наш беларускі народ. Перабежчык у "дземакрацію", які, выступаючы супраць "рэжыма", перадае звесткі пра 500 эканамічных аб'ектаў краіны для іншай дзяржавы ў якасці "ваенных цэляў", з'яўляецца грубым парушальнікам Канстытуцыі, нацыянальных інтарэсаў і законаў Беларусі, за што прадугледжана адказнасць аж да смяротнага пакарання. Прыглядайцеся да некаторых гэтых "дземакратаў" з амона, пракуратуры, з "мянтоў", ды міністраў (і нават з КГБ) і шмат зразумееце". Гледзячы па ўсім, найперш Пазняк мае на ўвазе арганізацыю BELPOL, якая заявіла пра больш чым за 500 беларускіх арганізацый, якія ці працуюць на расійскі дзяржаўны заказ, ці дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі.

Views over time

05001K1.5K2K3 Sep 07:2311 Nov 21:341.8K3 Sep 07:23: 0 views11 Nov 21:34: 1,810 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Sep 2026, 07:230
11 Nov 2026, 21:341.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.