Польшча выступае за больш жорсткія абмежаванні выдачы шэнгенаў грамадзянам Расіі. Пра гэта кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў падчас сустрэчы са сваімі калегамі з Германіі і Францыі. "Урэшце, Расія спрабуе разбурыць ЕС знутры, і ёй нельга дазваляць карыстацца прывілеямі свабоднага перамяшчэння", — сказаў Сікорскі. Кіраўнік польскага МЗС патлумачыў, што такіх мер патрабуе нядаўняя хваля гібрыдных атак па ўсёй Еўропе, арганізаваных Расіяй.