Вольга Такарчук выбачылася перад Сяргеем Ціханоўскім за сваю заяву ў эфіры @euroradio пра ўмовы яго знаходжання ў турме. Аднак яна лічыць, што ён нарабіў "фатальных памылак". "Я шчыра прашу прабачэння перад Сяргеям Ціханоўскім за сваю фразу, што яго не прымала ніводная камера. Мне не варта было гэта казаць, таму што толькі яму аднаму вядома, што з ім рабілі ў турме, у якой ён у прынцыпе не павінен быў апынуцца, як і ўсе астатнія ПЗ, у тым ліку і я. у кожнага свой парог страху, болю і вынослівасці", — напісала блогерка ў фэйсбуку; Такарчук кажа, што ніколі не абражала Ціханоўскага, не апускалася да прыніжэнняў. Блогерка кажа, што спрабавала спыніць выратаваць яго ад "фатальных памылак, якія ён у выніку і зрабіў". "Сяргей прынізіў беларусаў, а потым пайшоў змагацца супраць жонкі і яе офіса. Барацьбу са мной я наогул апушчу, таму што я з ім ніколі не змагалася. Мы ўсе крычым пра свабоду слова — вось я і скарысталася гэтым правам: казаць тое, што думаю". Такарчук таксама напісала пра памылкі, якія, на яе думку, пасля выхаду з турмы зрабілі іншыя лідары падзей 2020-га — Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка. Напрыканцы допісу яна заклікала памятаваць, хто наш агульны вораг. Цалкам чытайце яе пост па спасылцы.