Французы могуць выбіраць прэзідэнта паміж ультраправым і ўльтралевым кандыдатамі. Прынамсі, цяпер сацыялагічныя апытанні дэманструюць сур'ёзную магчымасць такога сцэнара ў другім туры. Выбары прэзідэнта Францыі пройдуць 18 красавіка (першы тур) і 2 траўня (другі тур) 2027-га. Ужо ёсць як мінімум сем кандыдатаў на пасаду, але сур'ёзнымі з'яўляюцца ўсяго некалькі кандыдатур. У апытаннях першае месца займае старшыня ўльтраправага "Нацыянальнага аб'яднання" Марын Ле Пэн — яе цяпер падтрымліваюць 35-38% выбаршчыкаў. Раней яе асноўным канкурэнтам лічыўся былы прэм'ер цэнтрыст Эдуард Філіп. Аднак ён губляе пазіцыі — яго гатовыя падтрымаць 17%, аднак толькі калі здымуцца іншыя цэнтрысты. Цяпер тры з пяці сцэнароў даюць магчымасць выхаду ў другі тур Жан-Люка Меланшона — лідара ўльтралевай "Непакорнай Францыі". У яго таксама 17%, аднак з падтрымкай іншых левых кандыдатаў ён стане больш папулярным за Філіпа. Такім чынам, паведамляе France24, галоўным супернікам Ле Пэн у другім туры выбараў можа стаць менавіта Меланшон, што яскрава дэманструе ступень палярызацыі грамадства.