"Гэта гістарычная ўгода". ЗША атрымалі кантроль над 65 млрд барэлямі венесуэльскай нафты. "Гэтая гістарычная ўгода больш чым удвая павялічвае амерыканскія запасы нафты, значна пашырае нашы пастаўкі нафты і істотна знізіць кошты бензіну для ўсіх амерыканцаў", — напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social. 65 млрд барэляў — крыху больш за 20% ад усіх даказаных запасаў нафты ў Венесуэле.