Рэктар ВНУ трапіў пад суд за прыпіскі пры наборы студэнтаў. Яго вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. "У выніку супрацьпраўных дзеянняў на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў, у тым ліку ў рамках мэтавай падрыхтоўкі, было фіктыўна залічана не менш за 95 грамадзян", — заяўляюць у пракуратуры.