Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў". У яго дадалася песня "Номера" гурта ЛСП. Адпаведнае рашэнне 24 жніўня прыняў суд Наваполацка.
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў". У яго дадалася песня "Номера" гурта ЛСП. Адпаведнае рашэнне 24 жніўня прыняў суд Наваполацка.
"Няма кураціны, няма туалетнай паперы". Жыхарка вёскі Сураўні на Віцебшчыне паказала паўпустыя паліцы сельскай крамы. Яна звярнулася да Лукашэнкі з заклікам дапамагчы. У нашай краме пустыя халадзільнікі. Няма кураціны, няма туалетнай паперы, шакаладак, гарбаты, кавы. Ну, хоць бы нават і лікёру якога-небудзь... Толькі "бырла" — віно. Гарэлкі няма. Самая першая неабходнасць — гэта цукар, малочныя прадукты і туалетная папера, якой няма. Відэа набрала больш за 100 тысяч праглядаў. Многія каментатары пішуць, што ў іх вёсках такая ж сітуацыя.
Незвычайную "кантрабанду" выявілі гродзенскія мытнікі ў памежным пункце пропуску Брузгі. Праз беларуска-польскую мяжу ў надзіманым матрацы везлі... жанчыну. 34-гадовы грамадзянін Малдовы ехаў у Германію на аўтамабілі AUDI. Паводзіны мужчыны падаліся мытнікам падазронымі. Яны адправілі аўтамабіль на агляд з ужываннем сканавальнай тэхнікі. Выявілася, што ў надзіманым матрацы ў аўтамабілі схаваны чалавек. Маладыя людзі прызналіся, што ў жанчыны не было замежнага пашпарта, таму яны наважыліся везці яе кантрабандай.
Расіянка пераехала ў Беларусь, але нешта пайшло не так. Жанчына скардзіцца на праблемы з легалізацыяй, арэндай жылля і цэны, якія аказаліся такімі ж як на радзіме. Асцярожна! Ёсць лаянка!
Важныя падзеі і сэнсы серады, 26 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:16 Шыкоўнае жыццё жанчын з атачэння Лукашэнкі — пра што гісторыя? 12:16 Навіны спорту 14:52 Ваганні долара — што адбываецца? 22:08 Навіны шоу-бізу 25:00 Навошта Алеся Бяляцкага аб’явілі ў расійскі вышук
Ціха жыць у Польшчы ці быць героем ва Украіне? Ці проста пра ўсё забыцца і "быць нікім"? @euroradio пагаварыла з беларускімі добраахвотнікамі пра тое, як выглядае іх жыццё пасля службы ва ўкраінскім войску: https://euroradio.fm/byc-nikim-u-polshchy-ci-geroem-va-ukraine-yak-vyglyadae-zhyccyo-dobraakhvotnikau-paslya-sluzhby Спасылка, якая працуе без VPN
У анкетах (напрыклад, візавых) раз-пораз можна сустрэць на першы погляд наіўныя пытанні: "А вы часам не экстрэміст?", "А вы часам не тэрарыст?". Ці варта грамадзянам Беларусі, якіх рэжым Лукашэнкі ўключыў у спісы "экстрэмістаў" ці "тэрарыстаў" згадваць там пра гэты свой статус? Кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч лічыць, што не. І не стамляецца паўтараць: Беларусь — краіна, уладу ў якой захапіла крымінальная групоўка. Бо калі гэта не дойдзе да кожнага чыноўніка ў кожнай краіне, і ставіцца да беларусаў — "экстрэмістаў" і "тэрарыстаў" — будуць адпаведна. Цалкам свежы стрым з Міхалевічам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ExMOPXMnm2c
На мяжы беларусаў прымушаюць распранацца. Да бялізны, але часам і цалкам. Гэта нейкія перагібы на месцах — ці ўжо звычайная практыка падчас праверак? Мы вывучылі сітуацыю і запыталіся, што пра яе думаюць праваабаронцы: https://euroradio.fm/belarusau-prymushayuc-raspranacca-na-myazhy-shto-kazhuc-pravaabaroncy Спасылка, якая працуе без VPN
Адкрыццё новых станцый мінскага метро адклалі на два гады. Раней гараджанам абяцалі, што "Пярэспу", "Камароўскую" і "Парк Дружбы народаў" адкрыюць у 2028-м. Але сёння названы новы тэрмін — 2030 год. Адначасова гарадскія ўлады пацвердзілі, што трэцяя — Зялёналужская лінія метро — ў бліжэйшы час не прыйдзе ў Зялёны Луг. Канцавой прынамсі на некалькі гадоў стане станцыя "Парк Дружбы народаў" на плошчы Бангалор.
Ці мусіць адрозніваецца люстрацыя сілавікоў ад люстрацыі суддзяў? Як будзе фарміравацца судовы корпус у Новай Беларусі, і чаму суддзяў будуць прызначаць там бестэрмінова? Расказвае адвакат Дзмітрый Лепрэтар. Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=QPLb4m6rCuw
У Гомельскай вобласці ізноў закрыты адзін з прапускных пунктаў на беларуска-расійскай мяжы. Каля яго ўпаў беспілотнік — імаверна, спрабуючы атакаваць грузавы аўтамабіль. Паводле расійскіх крыніцаў, дрон не выбухнуў. Але кіроўцаў, якія едуць у бок памежнага пункту Селішча — Чырвоны Камень, усё роўна разварочваюць. 11 жніўня гэты прапускны пункт ужо закрывалі — таксама пасля атакі дрона. Тады не абыйшлося без пажару — гарэлі фуры.
Паліцыя Варшавы правяла два начныя рэйды на п'яных электрасамакатчыкаў. Затрыманыя 33 чалавекі, сярод якіх ёсць і грамадзяне Беларусі. Акрамя нашых суайчыннікаў, паліцэйскім трапіліся грамадзяне Украіны, Казахстана Вялікабрытаніі, Францыі, Фінляндыі, Турцыі і ЗША. І, вядома ж, палякі. Сем чалавек аддзелаліся штрафам у 1 тысячу злотых ($270) — іх спынілі проста пасля ўжывання алкаголю. Ап'яненне яшчэ 26 чалавек перавышала 0,5 праміле — кожнага з іх аштрафавалі на 2,5 тысячы злотых ($675). Дадатковым штрафам у 5 тысяч злотых ($1350) пакаралі грамадзянку Казахстана, якая адмовілася спыніцца пасля патрабавання патруля. Дарэчы, у яе крыві было больш за 1,5 праміле алкаголю.
У Альшанах — самай вялікай вёсцы Беларусі — працуе кропка з гароднінай, у якой няма прадаўца. Там усё на даверы: узважыў, што табе трэба, разлічыў кошт на калькулятары, а грошы паклаў у скрыначку тут жа побач. Як у Еўропе! Відэа пра гэта знайшлі вядоўцы нашага бла-бла-шоў Tik:Tolk. А цалкам апошні выпуск глядзіце тут: https://youtu.be/bXM4hPmY04Y


Прыпяць у Мазыры можна перайсці пешшу. На максімальнай глыбіні вады будзе прыкладна па грудзі. Але мясцовыя ратавальнікі ўсё ж не раяць рызыкаваць. Суднаходства ў раёне амаль спынілася. Праходзяць толькі маламерныя караблікі, ды і тыя вінтом часам чапляюць мель. Узровень Сожа ў раёне Гомеля ўпаў да -21 см ніжэй за нуль. Гэта амаль антырэкорд — у жніўні 2015-га там было -27 см ад нулявой адзнакі. Эколагі супакойваюць: вада мусіць вярнуцца ў рэкі з восеньскімі дажджамі.
Кіпр пачаў выдаваць дазволы на жыхарства беларусам з пратэрмінаванымі пашпартамі. Таксама дзеці, народжаныя на Кіпры ў беларускіх сем’ях, дзе бацькі не могуць вярнуцца ў Беларусь, здолеюць атрымаць дазвол на жыхарства на падставе выдадзенага на Кіпры пасведчання аб нараджэнні. Але пытанне міжнародных паездак застаецца не вырашаным. Бо дазвол на жыхарства не замяняе пашпарт: https://euroradio.fm/kipr-stau-vydavac-dazvoly-na-zhykharstva-belarusam-z-praterminavanymi-pashpartami Спасылка, якая працуе без VPN
Апублікаваны next35 — спіс з маладых беларусаў, якія змяняюць свет. Ці шмат прозвішчаў з яго вы ведаеце? Глядзіце тут: https://next35.co Гэта не спаборніцтва і не рэйтынг. 38 удзельнікаў спіса раздзеленыя на сем катэгорый, ад ратавання свету да стварэння паспяховых бізнесаў, ад музыкі да эканамічных даследаванняў. Атрымаўся, вядома, няпоўны, але цікавы зрэз пакалення.
ЗША прыпынілі разгляд заявак на іміграцыйныя візы па ўсім свеце. Людзям, якія былі запісаныя на сумоўі ў амерыканскіх амбасадах і консульствах, сталі прыходзіць паведамленні пра пераносы сустрэчаў. Новыя даты абяцаюць паведаміць пазней. Пры гэтым у Дзярждэпартаменце не ўдакладняюць, калі адновіцца разгляд заяваў. "Візавую паўзу" чыноўнікі тлумачаць неабходнасцю правесці "паглыбленае навучанне" консульскіх супрацоўнікаў. Іх будуць вучыць выяўляць заяўнікаў, якія, пераехаўшы ў ЗША, могуць стаць залежнымі ад дзяржаўнай дапамогі.
“Інкамунікада. Катаванне адзінотай” — кніга пра турму і карт-бланш на беззаконне. Стрым з былым палітвязнем, пачынаючым літаратарам Ігарам Карнеем і старшынёй Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай Яшчэ адно сведчанне пра злачынствы лукашэнкаўскага рэжыму выйшла ў публічную прастору — кніга былога палітвязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Як зазначае аўтар, гэта “твор з акцэнтацыяй на вычварэнскай методыцы пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі — практыцы дадатковага пакарання ўнутры пакарання асноўнага. Катаваннях адзінотай”. Але, безумоўна, не толькі пра гэта. Чаму абавязковы прагон праз “сінгл-румы” штрафных ізалятараў трэба лічыць здзекам і катаваннем, і ніяк інакш? На што разлічваюць ініцыятары падобнай экзекуцыі і ад каго атрыманы карт-бланш на беззаконне? Як творчасць дазваляе справіцца з траўмамі, атрыманымі ў лукашэнкаўскіх засценках, і які шлях чакае кнігі беларускіх аўтараў, выдадзеныя за мяжой? Размаўляем пра гэта з Ігарам Карнеем і Таццянай Нядбай: https://www.youtube.com/watch?v=ExMOPXMnm2c
Літоўскі жаночы клуб запрасіў стаць трэнерам зорку з серыяла "Тэд Ласа". Прапанова прадугледжвае паўнавартасную працу: складанне плана на гульню, правядзенне трэніровак і кіраванне камандай падчас матчу. "Гэта магчымасць увасобіць у жыццё дэвіз "Believe", які паўтараецца як мантра. Нашы футбалісткі гатовы да свежага погляду": https://euroradio.fm/litouski-zhanochy-klub-zaprasiu-zorku-z-teda-lasa-stac-treneram Спасылка, якая працуе без VPN
Навошта Алеся Бяляцкага аб’явілі ў расійскі вышук і як пазнаць правакатара? Стрым з адвакатам Алесем Міхалевічам Нечакана для сябе вызваленыя палітвязні пабачылі свае прозвішчы ў расійскай базе вышуку. Іншым дэпартаваным вязням сваякі перадалі, што іх "шукае" беларуская міліцыя. І гэта яшчэ справа не дайшла да Інтэрпала! Усё гэта ўскладняе людзям жыццё. А ў той жа час правакатары кшталту Канапацкай спакойна катаюцца па Еўропе! Які сэнс аб’яўляць у расійскі вышук людзей, якіх улады самі прымусова вывезлі ў Еўрасаюз? Калі міліцыянты прыходзяць да сваякоў дэпартаваных палітвязняў, іх мэта — "пошук" людзей ці цынічны здзек? Ці будзе рэжым падаваць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў Інтэрпал? Як супрацьстаяць правакацыям і спробам вярбоўкі з боку спецслужбаў? Задаем гэтыя пытанні спецыялісту ў галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, кіраўніку адвакацкага бюро "Legal status" Алесю Міхалевічу: https://www.youtube.com/watch?v=ExMOPXMnm2c