Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Беларуская чыгунка рыхтуецца да таго, што цэнтр кіравання перавозкамі можа выйсці з ладу. Для гэтага ствараецца рэзервовая схема, высветліла Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. Намеснік начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі ў жніўні даручыў прыняць дадатковыя меры для мінімізацыі наступстваў "актаў незаконнага ўмяшання ў аб’екты кіравання працэсам перавозак". У Супольнасці чыгуначнікаў кажуць, што звычайна пад такой фармулёўкай маецца на ўвазе супрацьпраўнае дзеянне ці пагроза такіх дзеянняў, якія могуць парушыць бяспечную працу чыгункі. Але ў дакуменце не ўдакладняецца, які менавіта сцэнар разглядае кіраўніцтва БЧ.

Views over time

05001K1.5K27 Aug 08:0911 Nov 21:341.6K27 Aug 08:09: 0 views11 Nov 21:34: 1,550 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Aug 2026, 08:090
11 Nov 2026, 21:341.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.