Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.7/daylast 6 minutes ago
Reactions per 1K views18.5👍 ❤ 🤬
edited
У Казахстане ўпершыню праходзяць выбары ў Курултай — аднапалатны парламент. Дагэтуль у краіне быў двухпалатны партламент, які складаўся з Сената і Мажыліса, але пасля ўступлення ў сілу новай Канстытуцыі палітычная сістэма краіны змянілася.
Рэферэндум па змене Канстытуцыі прайшоў у Казахстане 15 сакавіка. Новы дакумент падрыхтавалі ўсяго за 22 дні. 84% артыкулаў былі часткова альбо цалкам змененыя. Як вынік — узмацненне ўлады прэзідэнта, забарона замежнага фінансавання для палітычных партый, замацаванне паняцця шлюба як саюза паміж жанчынай і мужчынам і іншае.
Мэта сённяшніх выбараў — абраць 145 дэпутатаў, якія балатуюцца ад партыйных спісаў. Усе сем партый, якія ўдзельніаюць у гонцы, падтрымліваюць палітычны курс прэзідэнта Касыма-Жамарта Такаева.
edited
Аляксандру Лукашэнку амаль 72 — і ўсё часцей ўзнікае пытанне, хто мог бы стаць яго пераемнікам. Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст лічыць, што ў шорт-лісце шэсць чалавек — сярод іх толькі адзін з сыноў Лукашэнкі, а яшчэ двое сілавікоў.
Дракахруст разважае пра тое, якой магла б быць Беларусь, калі б ва ўладу прыйшла кожная з названых асоб. І тлумачыць, чаму ў Беларусь Віктара Лукашэнкі і Аляксандра Турчына было б, на яго думку, бяспечна вярнуцца.
Падрабязней: https://euroradio.fm/liberal-beryya-kachanava-i-adzin-z-synou-drakakhrust-pra-magchymykh-peraemnikau-lukashenki
Чытаць бяспечна з Беларусі
Джон Коўл: яшчэ адно вялікае вызваленне палітвязняў пройдзе “ў бліжэйшы час”. Пра гэта спецпасланнік прэзідэнта ЗША расказаў The New York Times.
Таксама Коўл сказаў, што хоча “дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў Беларусі”.
edited
“Ён заўсёды быў побач”. Як прайшло развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам — відэарэпартаж @euroradio.
https://youtu.be/tJJh79DoQqo
Промпты замест ведаў: што не так з навучаннем ШІ ў беларускіх школах?
"Праблема “чаму вучыць” увогуле не стаяла б так востра, калі б у школах проста было каму вучыць. Але людзей, здольных якасна выкладаць, становіцца ўсё менш і менш. І колькі б новых тэм мы ні ўводзілі ў навучальную праграму, гэта само па сабе праблему дэфіцыту кадраў не вырашыць".
Чытайце падрабязней тут: https://euroradio.fm/prompty-zamest-vedau-shto-ne-tak-z-navuchannem-shi-u-belaruskikh-shkolakh
Спасылка, якая працуе без VPN
"Cцягі бел–чырвона-белыя і бел-чырвоныя схіляюцца сёння ў знак павагі да чалавека вялікіх ведаў, праведнасці і мужнасці". Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі — пра смерць Аляксандра Мілінкевіча.
"Ён належаў да пакалення беларускіх актывістаў і палітыкаў, якія бачылі будучыню сваёй Радзімы ў дэмакратыі, развіцці і добрых адносінах з суседзямі ў рэгіёне", — адзначаецца ў заяве Наўроцкага.
"Я веру, што вялікая справа, якой ён прысвяціў столькі клопату і працы, у канчатковым выніку пераможа – і што надыдзе дзень, калі Свабодная дэмакратычная Беларусь аддасць Аліаксандру Мілінкевічу годнае месца ў гістарычнай памяці свайго народа".
Ураганны вецер дабраўся да Мінска. Адзін з білбордаў вырвала з зямлі, а дзе-нідзе паваліла дрэвы.
Каб праводзіць Аляксандра Мілінкевіча у апошні шлях на варшаўскіх Вайсковых могілках у Павонзках сабралася шмат беларусаў.
edited
Расійская крылатая ракета "Бандэроль" упала ў Петрыкаўскім раёне. Каб яе збіць маглі падымаць Су-30.
Як піша ўкраінскі канал @oko_gora, ракета праляцела каля 360 км, з якіх 120 км — углыб Беларусі. Аднак у яе скончылася паліва — тады "Бандэроль" упала.
"Бандэроль", таксама вядомая як S8000, адносіцца да класу крылатых ракет. Часцяком "Бандэроль" называюць дронам — бо яна таксама адносіцца да беспілотных сістэм.
Беларусы сталі адпраўляць і атрымліваць больш грошай праз міжнародныя пераводы. Пра гэта сведчыць статыстыка Нацбанка.
Агульная сума пераводаў з Беларусі за другі квартал склала 33,7 млн долараў. Пры гэтым у 60% выпадкаў грозы ідуць у Расію — прынамсі, у расійскіх рублях. На другім месцы з 33,3% — долары.
А вось з-за мяжы беларусы агулам атрымалі за квартал 42 млн долараў. Часцей за ўсё пераводы былі ў амерыканскай валюце (77,1%). Цікава, што другое месца атрымаў беларускі рубель (11,3%), а расійскі — толькі трэцяе з 9,5%.
Гродна. Ураганны вецер не пашкадаваў дзясяткі дрэваў.
🔴 Правілы бяспекі: што трэба і чаго нельга рабіць падчас урагану
Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам скончылася. А 15-й палітыка і навукоўца пахаваюць на вайсковых могілках "Павонзкі" (Cmentarz Wojskowy na Powązkach).
Стан сярэдняй школы ў Беларусі пагаршаецца — кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава гаворыць пра гэта на прыкладзе свайго сына ў кантэксце апошніх заяў Мінадукацыі пра рэпетытараў.
Глядзіце эфір тут: https://www.youtube.com/watch?v=CGCBqw0tEf0
edited
Сабор, у якім развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам, быў асаблівым для яго як для чалавека і навукоўцы. Ксёндз Вячаслаў Барок распавёў, чаму.
edited
Аляксандр Мілінкевіч пасмяротна ўшанаваны афіцэрскім Крыжам за заслугі перад Польшчай (Krzyż Oficerski Orderu Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej). Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Караль Наўроцкі.
Дарадца польскага прэзідэнта зачытаў зварот ад яго імя падчас развітання з палітыкам.
Як напісаў Наўроцкі, Аляксандр Мілінкевіч "зрабіў шмат для абароны праў палякаў у Беларусі, непахісна змагаўся за свабодную і дэмакратыю ў Беларусі і зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё добрых адносін паміж нашымі народамі".
"Прывітанне" і "дзякуй". Новы павераны Вялікабрытаніі звярнуўся да беларусаў.
Дыпламат Уільям Лангхёрст сказаў, што хацеў бы звярнуцца да беларусаў па-беларуску, але пакуль ведае толькі два словы — "прывітанне" і "дзякуй". Менавіта словам "дзякуй" ён і завяршыў свой хвілінны відэазварот.
"Самыя галоўныя словы вы ведаеце!" — напісала ў каментарах адна з карыстальніц.
edited
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка таксама прыйшлі на развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам.
Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам праходзіць на вышэйшым узроўні. Вянкі даслалі прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, польскі прэм'ер Дональд Туск і МЗС краіны. Удзельнічаюць у развітанні ў дыпламаты розных краін.
Сабор святога Яна Хрысціцеля, у якім праходзіць цырымонія, — галоўны храм Варшавы. Святыні амаль 640 гадоў.
Вайсковыя могілкі ў Павонзках (Cmentarz Wojskowy na Powązkach) — знакавае ў Варшаве месца. Тут знайшлі свой спакой удзельнікі Варшаўскага паўстання, ахвяры Смаленскай катастрофы 2010-га. У 2023-м тут пахавалі загінулага ва Украіне экс-палітвязня і добраахвотніка Эдуарда Лобава.
Гродна. Вецер такой моцы, што ламае дрэвы.
"Мы вернем сабе Беларусь", заўсёды быў упэўнены палітык Аляксандр Мілінкевіч.
Якой была нацыянальная ідэя Мілінкевіча? Глядзіце архіўную праграму: https://www.youtube.com/watch?v=xo7nxBzuld0