“Караль баіцца ветракоў”: у цэнтры Варшавы з'явіліся карыкатуры на прэзідэнта Польшчы Акцыя прымеркавана да першага прэзідэнтцкага вета Наўроцкага, які год таму адхіліў закон, які мусіў спрасціць будаўніцтва ветраных электрастанцый і скараціць мінімальную адлегласць ад іх да жылых дамоў з 700 да 500 метраў. Аўтар плакатаў — Greenpeace. На іх напісана: Гэта Караль. Караль — прэзідэнт. Караль баіцца ветракоў і год таму забараніў іх развіццё. Праз гэта кожная польская сям'я губляе 1500 злотых за год. Не будзь як Караль. Адкуль такая сума? У Greenpeace кажуць, што 600–800 злотых ідуць на субсідыі на нерэнтабельную здабычу карысных выкапняў, 300 — выдаткі на выкіды CO2, звязаныя з вытворчасцю энергіі з вугалю, яшчэ 300 злотых — выдаткі на імпарт прыроднага газу, 200 — выдаткі, звязаныя з рынкам магутнасцяў. Актывісты перакананыя, што развіццё больш танных аднаўляльных крыніц энергіі зменшыць залежнасць ад вугалю і газу. А вы калі апошні раз бачылі карыкатуры на беларускага кіраўніка ў Мінску?