Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 3 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
edited

Былы прэм’ер Польшчы Матэуш Маравецкі стварае новую правацэнтрыстскую партыю “Развіццё Плюс” і ідзе з ёй на парламентскія выбары ў 2027 годзе. Раней Маравецкі быў актыўным сябрам права-кансерватыўнай партыі “ПіС” — адной з вядучых сіл Польшчы. Але пасля расколу яго адтуль выгналі, і цяпер яго сольную кар’еру акрэсляюць “ПіС-лайтам”. Што праўда, агучаную нядаўна Маравецкім уласную канцэпцыю міграцыйнай палітыкі лайтам не назавеш. Былы прэм’ер прапануе стварыць службу дэпартацыі і завесці профіль на кожнага мігранта. “Ніякага мультыкультуралізму, пра які казала Ангела Меркель. Толькі поўная, цвёрдая асіміляцыя”, — заявіў надоечы палітык. Палітычны аглядальнік Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі мяркуе, што сітуацыя ў Польшчы будзе толькі пагаршацца. То бок, беларусам цяпер не варта разглядаць Польшчу як краіну для пераезду? Вось як эксперт адказвае на гэтае пытанне @euroradio. Цалкам эфір тут: https://www.youtube.com/watch?v=o99z57DytKU&t=2165s

Views over time

05001K1.5K23 Aug 09:0711 Nov 21:341.4K23 Aug 09:07: 0 views11 Nov 21:34: 1,410 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Aug 2026, 09:070
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.