Затрыманы падазваны ў разбойным нападзе на ювелірную краму ў Мінску. Ім апынуўся 34-гадовы мінчук. З нарабаваным ён спрабаваў з’ехаць за мяжу, але быў схоплены ў Оршы. Здарэнне адбылося 21 жніўня каля 17:57. Невядомы ў медыцынскай масцы зайшоў у ювелірную краму на праспекце Незалежнасці, пагражаў прадаўцу прадметам, падобным да пісталета, забраў ювелірныя вырабы і ўцёк. Яму пагражае да 15 гадоў турмы.