Ozon схаваў адрасы расійскіх складоў. У базе даных маркетплэйса цяпер няма фактычных і юрыдычных адрасоў, каардынат у “Яндэкс Картах” і схем праезду. У Ozon кажуць, што справа ў абнаўленні даведкі, і што прадаўцы цяпер атрымліваюць дакладны адрас і маршрут індывідуальна — пры стварэнні заяўкі на пастаўку або праз тэхпадтрымку. Уноч на 23 жніўня ўкраінскія беспілотнікі ўдарылі па лагістычным комплексе Ozon у Арэнбургу. За дзень да гэтага дроны атакавалі склад пад Самарай. Раней пад удары траплялі толькі склады іншага буйнога расійскага маркетплэйса — Wildberries.