Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам адбываецца ў Варшаве.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-


Нічога незвычайнага. Проста дэлегацыя "Талібану" наведала Слуцкі сыраробны камбінат.
-
edited
У Варшаве сёння пройдзе развітанне з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам. Цырымонія будзе праходзіць па наступным раскладзе: 10:00 — выстаўленне труны для развітанне ў архікафедральным саборы (Archikatedra św. Jana Chrzciciela). 12:00 — святая імша там жа. 15:00 — пахаванне на вайсковых могілках "Павонзкі" (не блытайце са звычайнымі "Павонзкамі", гэта Cmentarz Wojskowy na Powązkach). Кім быў Аляксандр Мілінкевіч. Біяграфія палітыка
-
Украіна ўпершыню атакавала склады маркетплейса Ozon. Пад удар трапіў лагістычны цэнтр у Чапаеўску (Самарская вобласць РФ). У тым жа рэгіёне ўкраінскія дроны атакавалі і НПЗ.
-
Важныя падзеі і сэнсы серады, 19 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:01 Як міністр адукацыі робіць з беларусаў дурняў 09:13 Навіны спорту 11:00 Што яднае Беларусь і М’янму апроч дыктатуры 16:32 Навіны шоу-бізу 19:52 Ці захаваў Бабарыка прэзідэнтскія амбіцыі?
-
"Ліберал-Берыя", Качанава ці адзін з сыноў? @euroradio запытала палітычнага аглядальніка Юрыя Дракахруста пра магчымых пераемнікаў Лукашэнкі. І атрымала спіс з шасці імёнаў. А таксама даведаліся меркаванне Дракахруста пра тое, пры якім з пераемнікаў Лукашэнкі можа быць бяспечна вярнуцца ў краіну: https://euroradio.fm/liberal-beryya-kachanava-i-adzin-z-synou-drakakhrust-pra-magchymykh-peraemnikau-lukashenki Спасылка, якая працуе без VPN
-
edited
Ювелірную краму на праспекце Незалежнасці ў Мінску абрабавалі пасярод дня. Памер шкоды яшчэ невядомы. Здарэнне адбылося ў 17:50 у краме на Незалежнасці, 155 (метро "Усход") — гаворка ідзе пра ювелірную краму "Самацветы" дзяржаўнага "Белювеліргандль". Мужчына ў медыцынскай масцы пагражаў падобным да пісталета прадметам і забраў ювелірныя вырабы, пасля чаго ўцёк. Яго пакуль не затрымалі.
-
edited Расіяне атакавалі найбуйнейшы гандлёвы цэнтр у Крывым Рогу. Загінула шэсць чалавек, 90 — пацярпелі. У цяжкім стане застаюцца як мінімум 20 пацярпелых.
-
"Пакуль не будзе міру, нейкага сістэмнай нармалізацыі адносін ЕС з Беларуссю не будзе". Палітычны аглядальнік польскага выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі — пра перспектывы беларуска-еўрапейскага дыялогу. Глядзіце эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=o99z57DytKU
-
Мінадукацыі выступае супраць рэпетытараў. Блогера Аляксандра Кныровіча ад гэтай тэмы па-сапраўднаму бамбіць. "У нас міністр адукацыі — дэбіл". Глядзіце цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=AjvBD5O3IzY
-
Смелы кот кінуў выклік лісе ў Гродне. Не хвалюйцеся: ніхто не пацярпеў.
-
Што не так з навучаннем ШІ ў беларускіх школах? Здавалася б, усё мусіць быць у парадку: змяняецца праграма па інфарматыцы, уводзяцца факультатывы. Аднак не ўсё так проста. Рэпетытар па праграмаванні, з якім пагутарыла @euroradio, лічыць ініцыятывы чыноўнікаў "прыгожай абгорткай, пад якой хаваецца кадравы і тэхнічны крызіс". Чытайце падрабязней тут: https://euroradio.fm/prompty-zamest-vedau-shto-ne-tak-z-navuchannem-shi-u-belaruskikh-shkolakh Спасылка, якая працуе без VPN
-
Сіноптыкі абвясцілі найвышэйшы ўзровень небяспекі на суботу ў Беларусі. Моцна дастанецца і Польшчы з Літвой. Удзень па ўсходзе Беларусі ізноў будзе спёка — да +35 ці нават вышэй. А вось па захадзе краіны пройдуць моцныя залевы і навальніцы. Аднак з залевамі Беларусі амаль пашанцавала: нас закране толькі край небяспечнага фронту. Сапраўдны кашмар можа быць у Польшчы і Літве — на відэа паказаны, як будзе рухацца непагадзь з ночы пятніцы на суботу. 🔴 Правілы бяспекі: што трэба і чаго нельга рабіць падчас урагану
-
Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў далучыцца да развітання з Аляксандрам Мілінкевічам. Яно пройдзе ў суботу ў Варшаве. У суботу 22 жніўня цырымонія будзе праходзіць па наступным раскладзе: 10:00 — выстаўленне труны для развітанне ў архікафедральным саборы (Archikatedra św. Jana Chrzciciela). 12:00 — святая імша там жа. 15:00 — пахаванне на вайсковых могілках "Павонзкі" (не путайце са звычайнымі "Павонзкамі", гэта Cmentarz Wojskowy na Powązkach). Ціханоўская заклікала прыйсці беларусаў на развітанне, каб "ушанаваць памяць чалавека, які шмат гадоў працаваў дзеля свабоднай і еўрапейскай Беларусі". Кім быў Аляксандр Мілінкевіч. Біяграфія палітыка
-
Пра беларускі вайб, “харошых рускіх” і сваё месца на сцэне — эфір з сюрпрызам. Як змяняўся фармат і настрой фэсту Graj? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Як на арганізатарах беларускіх фэстаў і беларускіх музыках адбіваецца тое, што Варшаву апошнім часам апанавалі фэсты і канцэрты “харошых рускіх”, і ці варта нам з імі дзяліцца на сваіх і чужых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмены гуртоў Volski і “Разбітае сэрца пацана” Лявон Вольскі і Павел Гарадніцкі: https://www.youtube.com/watch?v=4mW21b7JqRE
-
Ці гатова Варшава дамаўляцца з Лукашэнкам, і пры чым тут мігранты? Абмяркуем з польскім палітычным аглядальнікам. Чаму польскія палітыкі ўсё часцей кажуць пра неабходнасць зрабіць больш жорсткай міграцыйную палітыку ў Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што прымушае чыноўнікаў і палітыкаў казаць пра паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ці азначае гэта гатоўнасць дамаўляцца з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі: https://www.youtube.com/watch?v=o99z57DytKU
-
Перамовы з амерыканцамі не прыводзяць да ніякіх пераменаў? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказаў амерыканіст Антон Пянькоўскі. Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=Oc_eQRUNN9E
-
Трамп не хоча аднаўляць баявыя дзеянні супраць Ірана. Як піша The Washington Post, прэзідэнт ЗША разумее, што ў яго засталіся абмежаваныя рычагі ціску на гэтую краіну. Як піша WP, нават ва ўмовах дэфіцыту і інфляцыі ў Іране, Трамп можа ўсё мацней адчуваць ціск надыходзячых прамежкавых выбараў [у Кангрэс] на фоне непапулярнай вайны і высокіх коштаў на бензін. "Гэта небяспечнае спалучэнне, кажуць эксперты, якое можа заахвоціць Іран адчуць слабасць Амерыкі і адказаць ударам на ўдар", — дадаюць у WP.
-
Як міністр адукацыі робіць з беларусаў дурняў? Амбяркуем з Кныровічам! Чаму дзяржаве не даюць спакою рэпетытары і ці ёсць шанец вярнуць у школу моцных настаўнікаў? Гэта, а таксама эканамічныя стасункі Беларусі з рэжымамі з сумнеўнай рэпутацыяй і пошукі беларусамі ў выгнанні новых лідараў абмяркоўваем у эфіры @euroradio з блогерам Аляксандрам Кныровічам: https://www.youtube.com/watch?v=AjvBD5O3IzY
-
edited
На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане выявілі тры целы. Сярод іх могуць быць зніклыя беларусы. Паводле слоў кіраўніка Федэрацыі альпінізму Кыргызстана Эдуарда Кубатава, з вялікай верагоднасцю знойдзеныя целы належаць двум альпіністам з Беларусі і літоўцу, якія зніклі разам. "Але мы можам казаць толькі "з вялікай верагоднасцю", — удакладніў Кубатаў. Каб устанавіць асобы загінулых і вырашыць пытанне з транспарціроўкай целаў ратавальнікі вымушаныя чакаць устойлівага надвор'я. Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў 1 жніўня падняліся на пік Курумды ў Кыргызстане. Апошні раз на сувязь яны выйшлі 2 жніўня, пасля чаго планавалі спуск у базавы лагер. Аднак на месца сустрэчы альпіністы так і не выйшлі, пасля чаго пачалася пошукавая аперацыя.
- Older posts