Трамп не хоча аднаўляць баявыя дзеянні супраць Ірана. Як піша The Washington Post, прэзідэнт ЗША разумее, што ў яго засталіся абмежаваныя рычагі ціску на гэтую краіну. Як піша WP, нават ва ўмовах дэфіцыту і інфляцыі ў Іране, Трамп можа ўсё мацней адчуваць ціск надыходзячых прамежкавых выбараў [у Кангрэс] на фоне непапулярнай вайны і высокіх коштаў на бензін. "Гэта небяспечнае спалучэнне, кажуць эксперты, якое можа заахвоціць Іран адчуць слабасць Амерыкі і адказаць ударам на ўдар", — дадаюць у WP.