Ювелірную краму на праспекце Незалежнасці ў Мінску абрабавалі пасярод дня. Памер шкоды яшчэ невядомы. Здарэнне адбылося ў 17:50 у краме на Незалежнасці, 155 (метро "Усход") — гаворка ідзе пра ювелірную краму "Самацветы" дзяржаўнага "Белювеліргандль". Мужчына ў медыцынскай масцы пагражаў падобным да пісталета прадметам і забраў ювелірныя вырабы, пасля чаго ўцёк. Яго пакуль не затрымалі.