Пра беларускі вайб, “харошых рускіх” і сваё месца на сцэне — эфір з сюрпрызам. Як змяняўся фармат і настрой фэсту Graj? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Як на арганізатарах беларускіх фэстаў і беларускіх музыках адбіваецца тое, што Варшаву апошнім часам апанавалі фэсты і канцэрты “харошых рускіх”, і ці варта нам з імі дзяліцца на сваіх і чужых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмены гуртоў Volski і “Разбітае сэрца пацана” Лявон Вольскі і Павел Гарадніцкі: https://www.youtube.com/watch?v=4mW21b7JqRE