Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
  1. Яшчэ адзін тунэль з Беларусі выявілі ў Латвіі. Памежнікі затрымалі 28 парушальнікаў мяжы. Гэта ўжо другі выпадак, калі ў Латвіі знаходзяць падземны тунэль з Беларусі, якім карыстаюцца мігранты. Пра першы паведамлялася дзесяць дзён таму. Тады латвійскія памежнікі затрымалі 15 чалавек, якія скарысталіся гэтым ходам.

  2. Айцішнае медыя @devby аб'явілі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Таксама ў абноўлены спіс "Аль'янс зялёная Беларусь", профіль спявачкі Маргарыты Ляўчук у Threads і яшчэ шэраг акаўнтаў.

  3. Дзевяць чалавек у Брэсце і Мінску памерлі сёлета ад аднаго прэпарату. У ім выявілі бактэрыі, даведалася @zerkalo_io. З 13 пацыентаў, якія атрымалі падчас аперацый індыйскі прэпарат адэназіну, памерлі восем. Гэта сем мужчын і адна жанчына ва ўзросце ад 50 да 65 гадоў. Пасля аперацый у аналізах сямі пацыентаў выявілі бактэрыі. Пра восьмую пацыентку звестак пра вынікі даследавання ў атрыманых журналістамі дакументах няма. Мінздароўя загадала прыбраць гэты прэпарат з абарачэння.

  4. edited

    Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч. 15:00 — палітычны аглядальнік (Польшча) Міхал Патоцкі. 16:00 — суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмены гуртоў Volski і “Разбітае сэрца пацана” Лявон Вольскі і Павел Гарадніцкі.

  5. Расійскія дроны атакавалі ўначы вёску ў Харкаўскай вобласці. Загінулі чатыры чалавекі. Таксама ёсць параненыя — іх колькасць не паведамляецца.

  6. Групавыя паездкі непаўналетніх за мяжу абавязалі ўзгадняць з чыноўнікамі. Такое патрабаванне замацавалі ў пастанове Саўміна ад 20 жніўня №423. Згодна з дакументам, калі для паездкі за мяжу ствараецца група з 3 ці большай колькасці непаўналетніх, арганізатар мусіць атрымаць дазвол у выканкамаў ці міністэрстваў — у залежнасці ад мэты. Пры гэтым абавязкова трэба будзе пісаць абгрунтаванне неабходнасці падарожжа. Лукашэнка даручыў патрабаваць узгадненне чыноўнікаў на паездкі за мяжу пасля таго, як у чэрвені дрон трапіў у аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці.

  7. Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 20 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 1:19 Гомельцаў зранку 20 жніўня абудзілі "страшны трэск і грукат". Чаго чакаць ад вайны? 14:15 Навіны спорту 16:51 Талібы, хунта і Лукашэнка: Мінск становіцца месцам сустрэч дыктатараў 26:35 Навіны шоу-бізу 29:02 Промпты замест ведаў: што не так з навучаннем ШI у беларускіх школах

  8. Беларусы Варшавы! Калі не ведаеце, чым сябе заняць у нядзелю пад вечар — кіруйцеся ў клуб SPATIF. Новае творчае ўтварэнне — калабарацыя Беларускага музычнага медыя К6 і дакументальнага праекту “Твары” — 23 жніўня ладзіць першы сумесны івент. У яго межах адбудзецца прэм’ера фільма пра легенду беларускага андэграўнду Мікіту Арлова, вядомага па сольным праекце Applepicker, гурце SOYUZ і іншых творчых хаўрусах. Пасля кіно будзе канцэрт — прэм’ера сумеснай праграмы Applepicker і спявачкі Mnogolun. З ёй музыкі едуць на Burning Man і іх можна падтрымаць грашыма. Чаму мы пра гэта пішам? Тое, што робяць “Твары" і К6 — фіксацыя цяперашняй беларускай музыкі і культуры ў эміграцыі. І гэта вельмі важна. Больш за тое, абодва праекты распавядаюць пра тых, хто не заўсёды навідавоку, але робіць нашыя мастацтва і культуру разнастайнымі і цікавымі.

  9. У Беларусі Эйнштэйн застаўся б троечнікам. Навошта міністр ваюе з рэпетытарамі “Абвінавачваць рэпетытараў у тым, што яны існуюць, — гэта ўсё роўна што абвінавачваць тэрмометр у высокай тэмпературы ў хворага. Праблема ж не ў рэпетытарах. Праблема ў тым, чаму яны ёсць”, — рэагуе настаўніца года Беларусі Таццяна Крапіневіч на выпад міністра адукацыі супраць рэпетытараў. “Галоўны пасыл Іванца — мы не дамо вам ніякага шанца паспрабаваць раскрыць свае таленты”, — дадае адказны за навуку і адукацыю ў АПК Андрэй Лаўрухін. Рэакцыя настаўнікаў на ваяўнічую рыторыку міністра Іванца тут: https://euroradio.fm/u-belarusi-eynshteyn-zastausya-b-troechnikam-navoshta-ministr-vayue-z-repetytarami З Беларусі — без VPN

  10. edited

    Наўпрост цяпер на ютуб-канале праекта Сепультура Alive можна глядзець анлайн-канцэрт гурта “Крамбамбуля”. Летась гурт Лявона Вольскага аб’явіў пра ўзнаўленне канцэртнай дзейнасці і цяпер выступае як на пляцоўках, так і ў інтэрнеце. Сёняшні канцэрт — з той жа оперы. Музыкі абяцаюць, што гэта будзе Усебеларускі карпаратыў, на якім можна павесяліцца, паспяваць і развітацца з летам. Трансляцыя тут, далучайцеся: https://www.youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g

  11. Раніца без Лукашэнкі: што будзе, калі дыктатар уцячэ? Мы пакуль не ведаем, калі і як гэта адбудзецца. І не ведаем, дзе ў гэты момант будзем мы. Але мы бачым іншыя краіны, у якіх крывавыя рэжымы абрынуліся — пасля дзесяцігоддзяў утрымання ўлады. Мы запісалі досвед грамадзянаў гэтых краінаў — сведкаў падзення дыктатур. Чытайце тут, і глядзіце фільм: https://euroradio.fm/utro-bez-lukashenko-chto-budet-kogda-diktator-sbezhit Спасылка, якая працуе без VPN

  12. Залевы і аранжавы ўзровень небяспекі — такой будзе пятніца 21 жніўня ў Беларусі Уначы пераважна па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ў многіх раёнах Брэсцкай вобласці, а ўдзень — па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі. Не абыдзецца без транішняга туману і ветру пераменных кірункаў. Удзень ён будзе паўднёвым ўмераным, пры навальніцах — парывістым, часам нават моцным парывістым. Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 градусаў са знакам "плюс", месцамі будзе 8-10 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +18...+24 градусаў, па паўднёвым усходзе чакаецца 25-30 градусаў вышэй за нуль. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

  13. Адказнасць за дзяцей, якія едуць за мяжу, будуць несці арганізатары паездкі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер Аляксандр Турчын. Два месяцы таму, 17 чэрвеня, аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі трапіў пад дронавую атаку ў Бранскай вобласці РФ. Аўтобус ехаў у расійскі Геленджык. Пацярпелі восем чалавек, загінула жонка аднаго з трэнераў Вікторыя Гарошка. Пасля гэтага інцыдэнту Аляксандр Лукашэнка заклікаў забараніць паездкі дзяцей за мяжу без дзяржаўнага нагляду і дазволу. У МЗС Беларусі спярша заявілі пра безумоўнае выключэнне паездак беларусаў у зоны канфліктаў і баявых дзеянняў. А пазней у ведамстве сказалі, што беларусы мусяць самі вызначаць, наколькі ім бяспечна ездзіць у розныя рэгіёны Расіі.

  14. edited

    Ад сакавіка ў Мінску чакаюць спецпасланніка Трампа Джона Коўла. Але Коўл не едзе. Затое едуць талібы і кіраўнік ваеннай хунты М’янмы. “У Лукашэнкі няшмат выбару, — тлумачыць амерыканіст Антон Пянькоўскі. — Але гэта не кажа пра тое, што візіт Коўла немагчымы і што амерыканскія дыпламаты не ездзяць у Беларусь”. Цалкам стрым з экспертам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Oc_eQRUNN9E

  15. А вы ўжо паслухалі новы альбом Святланы Бень і Яўгена Кучмейны (.К) “Карова белая”? Максім Жбанкоў мяркуе, што лонгплэй — адно з рэдкіх даказальніцтваў жыцця пасля жыцця. Культуролаг не хоча называць новую калабарацыю праектам. Проста два ненаўмысна ацалелых чалавекі гучаць як могуць там, дзе не чакалі. Альбом пісаўся цягам апошняга года ў падляшскай вёсцы, дзе цяпер жыве Жэня. А Света да яго прыязджала з Берліну. “У мяне бывае, што ў руках музыкаў мая песня пачынае гучаць, як я не вельмі хацела. А Жэня — пры тым, што ў большасці выпадкаў гэта былі яго ідэі, — зрабіў так, што нібыта я гэта сама прыдумала. Толькі я так не ўмею. Гэта дзіўнае, рэдкае ўзаемадзеянне, — расказала спявачка выданню @novaya_europe. Альбом дасяжны на ўсіх стрымінгавых пляцоўках: https://band.link/karovabelaja

  16. ЗША пачынаюць "сакрушальную эканамічную аперацыю" супраць Ірану і краін, якія захочуць яму дапамагчы. Дональд Трамп кажа, што такіх захадаў яшчэ ў гісторыі не было. “Кантрабанда нафты, своп-лініі, грашовыя пераводы, абменныя пункты, рэестры судоў, падстаўныя кампаніі — усяму гэтаму трэба пакласці канец ЦЯПЕР”, — напісаў амерыканскі прэзідэнт.. У сваю чаргу Іран раіць краінам Персідскага заліву ўстрымацца ад вайсковай падтрымкі ЗША і кажа, што любая дапамога будзе ўспрымацца як змова. У Тэгеране кажуць, што па-ранейшаму гатовыя размаўляць з ЗША, але просяць не блытаць перамовы з капітуляцыяй. У панядзелак скончылася 60-дзённае перамір’е паміж краінамі, якое мусіла стаць прыступкай для ўрэгулявання вайны.

  17. edited

    Новая практыка допытаў на мяжы: распрананне здымаюць на відэарэгістратар. Рэдакцыя выдання MOST заяўляе пра некалькі вядомых такіх выпадкаў. "Мяне адвялі ў нейкі пусты пакой. Там было дзве супрацоўніцы мытні — як я зразумела, панятыя. Прапанавалі зачытаць мне правы, а потым сказалі, што цяпер я павінна буду распрануцца. Уключылі відэарэгістратары. У мяне склалася ўражанне, што панятым гэтая працэдура самім непрыемная", — распавяла суразмоўца выдання якая часта ездзіць з Беларусі ў Польшчу.. Падрабязней: https://euroradio.fm/novaya-praktyka-dopytau-na-myazhy-rasprananne-zdymayuc-na-videaregistratar З Беларусі — без VPN

  18. edited

    Беларускае выдавецтва "Тэхналогія" абвясцілі "экстрэмісцкай арганізацыяй". Адпаведнае рашэнне прыняў Эканамічны суд горада Мінска 10 чэрвеня. "Тэхналогія" — адно з самых вядомых прыватных выдавецтваў краіны. За гады працы яно выпусціла шмат кніг на беларускай мове, у тым ліку гістарычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя і мастацкія выданні. У лютым 2026 года па шэрагу прыватных выдавецтваў у Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і арыштаў. "Тэхналогія" тады паведаміла пра спыненне працы. У СМІ з'яўляліся звесткі пра затрыманне дырэктара выдавецтва Вацлава Багдановіча, яго жонкі Алены і дзвюх дачок. Таксама паведамлялася пра арышт галоўнага рэдактара выдавецтва 75-гадовага Змітра Санько. У красавіку Мінінфармацыі прыпыніла выдавецкую ліцэнзію "Тэхналогіі". Чаму ў Беларусі забараняюць кнігі? Тлумачым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ibba73kFs8Y&t=454s

  19. Замест Коўла да Лукашэнкі прыехалі талібы і лідар хунты М’янмы — эфір Следам за талібамі ў Мінск прыляцеў прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн. Але цяпер такія часы, што не толькі Лукашэнка стасуецца з тэрарыстычнымі і дыктатарскімі рэжымамі. Вунь нават Дональд Трамп анансуе хуткую сустрэчу “са сваім сябрам Кім Чэн Ынам”. Чаму ў Мінск пацягнуліся прадстаўнікі і лідары дыктатарскіх рэжымаў і ніяк не даедзе да беларускай сталіцы Джон Коўл? На гэтыя ды іншыя пытанні рэдактара @euroradio Змітра Лукашука адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі. https://www.youtube.com/watch?v=Oc_eQRUNN9E

  20. Ці стане прасцей уладкавацца на працу і атрымаць легалізацыю ў Польшчы — эфір У Польшчы зноў плануюць змяніць правілы працаўладкавання замежнікаў. Сярод прапанаваных змен — адмена патрабавання ўказваць нумар пашпарта ў дазволе на працу. Што для беларусаў, якія трапляюць у “пашпартную пастку”, вельмі важна. Асабліва ва ўмовах, калі застаюцца цяжкасці як з заменай пашпартоў, так і з атрыманнем легалізацыйнага статусу. Чым адметны праект закона з прапановамі змен у правілах працаўладкавання замежнікаў у Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што змяняецца ў сістэме замены пашпартоў і ці змянілася стаўленне супрацоўнікаў міграцыйнай службы да аналізу сітуацыі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская. https://www.youtube.com/watch?v=8zHEynkYbQg

  21. Older posts