Беларускае выдавецтва "Тэхналогія" абвясцілі "экстрэмісцкай арганізацыяй". Адпаведнае рашэнне прыняў Эканамічны суд горада Мінска 10 чэрвеня. "Тэхналогія" — адно з самых вядомых прыватных выдавецтваў краіны. За гады працы яно выпусціла шмат кніг на беларускай мове, у тым ліку гістарычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя і мастацкія выданні. У лютым 2026 года па шэрагу прыватных выдавецтваў у Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і арыштаў. "Тэхналогія" тады паведаміла пра спыненне працы. У СМІ з'яўляліся звесткі пра затрыманне дырэктара выдавецтва Вацлава Багдановіча, яго жонкі Алены і дзвюх дачок. Таксама паведамлялася пра арышт галоўнага рэдактара выдавецтва 75-гадовага Змітра Санько. У красавіку Мінінфармацыі прыпыніла выдавецкую ліцэнзію "Тэхналогіі". Чаму ў Беларусі забараняюць кнігі? Тлумачым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ibba73kFs8Y&t=454s