ЗША пачынаюць "сакрушальную эканамічную аперацыю" супраць Ірану і краін, якія захочуць яму дапамагчы. Дональд Трамп кажа, што такіх захадаў яшчэ ў гісторыі не было. “Кантрабанда нафты, своп-лініі, грашовыя пераводы, абменныя пункты, рэестры судоў, падстаўныя кампаніі — усяму гэтаму трэба пакласці канец ЦЯПЕР”, — напісаў амерыканскі прэзідэнт.. У сваю чаргу Іран раіць краінам Персідскага заліву ўстрымацца ад вайсковай падтрымкі ЗША і кажа, што любая дапамога будзе ўспрымацца як змова. У Тэгеране кажуць, што па-ранейшаму гатовыя размаўляць з ЗША, але просяць не блытаць перамовы з капітуляцыяй. У панядзелак скончылася 60-дзённае перамір’е паміж краінамі, якое мусіла стаць прыступкай для ўрэгулявання вайны.