Беларусы Варшавы! Калі не ведаеце, чым сябе заняць у нядзелю пад вечар — кіруйцеся ў клуб SPATIF. Новае творчае ўтварэнне — калабарацыя Беларускага музычнага медыя К6 і дакументальнага праекту “Твары” — 23 жніўня ладзіць першы сумесны івент. У яго межах адбудзецца прэм’ера фільма пра легенду беларускага андэграўнду Мікіту Арлова, вядомага па сольным праекце Applepicker, гурце SOYUZ і іншых творчых хаўрусах. Пасля кіно будзе канцэрт — прэм’ера сумеснай праграмы Applepicker і спявачкі Mnogolun. З ёй музыкі едуць на Burning Man і іх можна падтрымаць грашыма. Чаму мы пра гэта пішам? Тое, што робяць “Твары" і К6 — фіксацыя цяперашняй беларускай музыкі і культуры ў эміграцыі. І гэта вельмі важна. Больш за тое, абодва праекты распавядаюць пра тых, хто не заўсёды навідавоку, але робіць нашыя мастацтва і культуру разнастайнымі і цікавымі.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
+0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)
16.8%1.4K avg views
Posting
22.7/day
last 22 minutes ago
Reactions per 1K views
18.5
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 20 Aug 2026, 18:11 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.5K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.