Залевы і аранжавы ўзровень небяспекі — такой будзе пятніца 21 жніўня ў Беларусі Уначы пераважна па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ў многіх раёнах Брэсцкай вобласці, а ўдзень — па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі. Не абыдзецца без транішняга туману і ветру пераменных кірункаў. Удзень ён будзе паўднёвым ўмераным, пры навальніцах — парывістым, часам нават моцным парывістым. Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 градусаў са знакам "плюс", месцамі будзе 8-10 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +18...+24 градусаў, па паўднёвым усходзе чакаецца 25-30 градусаў вышэй за нуль. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.