💥 #галоўнае за 10 лістапада ✔️ У Абу-Дабі пачаліся трохбаковыя перамовы Украіны, ЗША і Расеі. Руб'ё і Зяленскі ацанілі першы дзень перамоваў у Абу-Дабі: ёсць дамоўленасць пра абмен палоннымі ✔️ Украіна падоўжыла тэрмін легалізацыі для замежнікаў, якія служаць у яе войску ✔️ 13-гадовую менскую школьніцу прымусілі стаць кур’ерам махляроў, запалохаўшы пагрозамі бацькам ✔️ У Польшчы беларусам прапануюць $500 за правакацыйныя надпісы на помніках. За гэтым могуць стаяць спецслужбы ✔️ Пасля абурэння ў сацсетках беларускі банк адмовіўся ад выпуску картак для азартных гульняў ✔️ У Францыі мужчына скраў з касцёлу мошчы Святога Мікалая, спаліў і раструшчыў іх ✔️ У Вільні пацвердзілі, што беларускія дзеці змогуць паступаць у гімназію імя Францішка Скарыны паводле новых правілаў ✔️ У Гомельскім раёне закрылі пошту: працаваць няма каму праз нізкія заробкі ✔️ У Беларусі запрацавала новая сістэма справаздачнасці для арганізатараў дабрачынных збораў ✔️ Смаленскую АЭС-2 могуць пабудаваць да 2034 года або замарозіць праект ✔️ Менск упершыню пасля зняцця санкцыяў прыме чэмпіянат свету па танцавальным спорце ✔️МУС пужае дзяцей «экстрэмізмам» і «тэрарызмам». І гэтым карыстаюцца махляры ✔️Міліцыянты самі заблыталіся ў выніках праверак школьнікаў ✔️ Беларуса ў Тбілісі арыштавалі на тры месяцы за пратэрмінаваныя дакументы. Могуць дэпартаваць #рэпрэсіі: ◽️ У Беларусі былому палітвязню пасля памілавання анулявалі пашпарт і адмовілі ў новым ◽️ У Telegram знік канал сілавікоў са спісамі «экстрэмістаў». МУС таксама не абнаўляе адпаведны спіс ужо шэсць тыдняў і, магчыма, хавае рэпрэсіі ◽️ Закрыты чат адвакатаў Менскай гарадской калегіі прызналі экстрэмісцкім