🪖🇺🇦 Зяленскі назваў трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі канструктыўнымі і змястоўнымі Паводле прэзідэнта Украіны, сярод галоўных тэмаў былі вызваленне ваеннапалонных і гарантыі бяспекі: «Дэталёва гаварылі пра змест гарантыяў бяспекі для Украіны і аснову іх доўгатэрміновага функцыянавання. Патрэбныя рэальныя інструменты, каб заблакаваць любое паўтарэнне вайны. Таксама абмяркоўвалі неабходнасць крокаў дзеля дээскалацыі» — паведаміў Зяленскі. Наступны раўнд перамоваў запланаваны на заўтра.