У TikTok беларускай блогеркі Анастасіі (Аські) Марозавай з’явіўся допіс пра яе смерць Учора ўвечары на старонцы блогеркі была апублікаваная фатаграфія з чорнай стужкай. Адна з карыстальніц, якая прадставілася блізкай сяброўкай, пацвердзіла смерць дзяўчыны. Анастасіі было 32 гады. Напрыканцы кастрычніка беларуска расказвала, што ў яе нарадзілася другое дзіця. 9 лістапада ў яе мог адарвацца тромб. У TikTok дзяўчына мела больш за 228 тысяч падпісчыкаў.