🙏 Беларусы рыхтуюць акцыі памяці Рамана Бандарэнкі У Вільні беларускі праваслаўны прыход запрашае прыняць удзел у паніхідзе. "Боская Літургія і паніхіда па Раману Бандарэнку, забітаму 12 лістапада 2020 года. Памолімся таксама за ўсіх, хто загінуў падчас мірных пратэстаў, і за людзей, закатаваных у беларускіх турмах. Вечная ім памяць", — пішуць вернікі. Жалобныя акцыі памяці забітага Рамана беларусы рыхтуюць у Беластоку, Вільні. Мітынг памяці ўжо адбыўся ў Варшаве. ☝️