Ціханоўскую абражае крытыка мужа: «Мне і крыўдна, і непрыемна» Святлана Ціханоўская ўпершыню пракаментавала крытыку з боку Сяргея Ціханоўскага. Яе асабліва закранулі словы мужа пра тое, што ўсе шэсць гадоў яна нібыта толькі «цягала папку»: «Я не з такімі пачуццямі змагалася за яго ўсе гэтыя шэсць гадоў», – сказала яна ў інтэрв’ю DW. Ціханоўская таксама прызналася, што хацела б, каб сямейныя рознагалоссі вырашаліся ў закрытым фармаце.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
Пачаўся суд над палітвязнем Алегам Ларычавым. Падчас пасяджэння яму выклікалі хуткую дапамогу У Ларычава цукровы дыябет. У яго на нагах не загойваюцца язвы і павысілася тэмпература. Медычную дапамогу яму надаюць нерэгулярна, існуе рызыка гангрэны. Мастака і арганізатара фестывалю Urban Myths затрымалі ў лістападзе 2025 года. #Рэпрэсіі
-
edited
🤢 У расейкім гарошку знайшлі нечаканую дабаўку – каларадскага жука 🥫🐞 Фота слоіку з гарошкам разляцелася па сацсетках. Каментатары ўжо ацанілі незапланаваны «камплект»: гарнір і асноўная страва ў адной тары. Сама сетка Еўраопт, дзе заўважылі тавар, адрэагавала на публікацыю: аўтару напісалі ў асабістыя паведамленні каб зрабіць праверку.
-
😾 «Гомельская праўда», вярні котку! Пасля таго, як жывёла, вывезеная з Алэшак, была забраная журналісткай «Гомельскай праўды», знайшліся яе сапраўдныя гаспадары. Але ж гісторыя на гэтым не скончылася.
-
🇺🇸 Топ-5 цікавостак па выніках прамежкавых выбараў у ЗША Дэмакраты атрымалі нечакана моцную перамогу на прамежкавых выбарах. Яны адбіраюць у рэспубліканцаў пасады нават у традыцыйна «чырвоных» штатах. Прычыны паразы Трампа – не толькі вайна з Іранам і рост цэнаў на паліва. Больш за дзве траціны амерыканскіх выбарнікаў лічаць, што ягоныя дзеянні пагоршылі эканамічную сітуацыю, а больш за палову не бачаць у ім лідара, які змагаецца за свой народ. 📌 Чаму рэспубліканцы прайгралі і якія наступствы гэта можа мець для Трампа – чытайце ў нашым матэрыяле 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
edited
👨👩👧 Музей Вольнай Беларусі збірае 2100 еўраў на падарункі дзецям палітвязняў і добраахвотнікаў У Варшаве рыхтуюць навагоднюю Ялінку для 50 дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі або ваююць. Кожнаму дзіцяці хочуць уручыць падарунак коштам каля 40 еўра. На момант публікацыі сабралі 440 еўра з неабходных 2100. Падтрымаць збор можна на платформе Gronka.
-
edited
Памёр італьянскі рэжысёр Цінта Брас – яму было 93 гады Брас зняў шэраг высока ацэненых крытыкамі авангардных фільмаў у 1960–1970-х гадах. Найбольшую вядомасць яму прынеслі эратычныя стужкі. Асабліва супярэчлівую рэпутацыю набыла «Калігула» (1979). Пасля здымак прадзюсар без Браса дадаў у фільм парнаграфічныя сцэны. Рэжысёр пасля адмовіўся атаясамліваць сябе з выпушчанай версіяй карціны. 🔗 Больш падрабязна — па спасылцы 📌 Чытаць з Беларусі
-
Частка расейцаў, якія пераязджаюць у Беларусь, расчароўваюцца і вяртаюцца назад. Чаму? Прычыны – не толькі негатыўнае стаўленне беларусаў да масавага прыезду расейцаў, але і нізкія заробкі, дарагое жыллё, бюракратыя, складанасці з працаўладкаваннем і легалізацыяй. Яшчэ адзін момант – розніца ў менталітэце: «Аказалася, што беларусы не надта кантактныя людзі, і завесці знаёмствы, калі табе 25–30 гадоў, ужо дастаткова складана, калі ў вас няма сабакі, дзяцей і вы не ходзіце ў офіс на працу». ❓ Чаму Беларусь не стала такім простым і прывабным месцам для жыцця, як уяўлялася некаторым расейцам – чытайце ў матэрыяле «Белсату» 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
🚅 Да 1100 рублёў за працу на чыгунцы - гэта нармальна? І гэта, імаварна, яшчэ завышаная лічба
-



💥У Менску два Volkswagen сутыкнуліся на вуліцы Арлоўскай Здарэнне адбылося ўвечары 3 лістапада. Пасля сутыкнення мужчына, які разбіраўся з няспраўнасцю аднаго з аўтамабіляў, упаў на праезную частку. Гаспадар няспраўнага аўтамабіля не выставіў знак аварыйнага прыпынку.
-
🏒Канада не пусціць беларускіх хакеістаў на моладзевы чэмпіянат свету Прэм’ер-міністр Марк Карні заявіў, што забарона будзе дзейнічаць, пакуль працягваецца вайна Расеі супраць Украіны: Пакуль Расея і Беларусь падтрымліваюць гэтую незаконную, неапраўданую і жахлівую вайну ва Украіне – да таго часу, пакуль яна працягваецца, – спартоўцы з гэтых краін не будуць выступаць у Канадзе – сказаў ён.
-
▶Жывы эфір «Наш дзень» У Віцебскай вобласці затрымліваюць чыноўнікаў за карупцыю, а ўлады заклікаюць пісаць даносы. Што азначае разгром кампаніі Bayer, як вынікі выбараў у ЗША паўплываюць на Беларусь і якія наступствы мела атака Кіберпартызанаў. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/nUhKAJd4kbQ
-
edited
❗️«Мяне Радзіма павіншавала з днём народзінаў»: Супраць журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу Пра гэта яна напісала ў Facebook. Бацькоў журналісткі ўжо выклікалі ў Следчы камітэт. Артыкул, паводле якога заведзеная справа, пакуль невядомы. Сваё новае абвінавачванне яна пракаментавала «Белсату»: Проста менавіта цяпер, у чаканні новага раўнду перамоваў з амерыканцамі, рэжым не прыдумаў нічога лепшага, як на сапраўды публічнага чалавека, якога ў папярэдні раз менавіта праз дамовы з Коўлам вызвалілі, завесці новую крымінальную справу. І часам складаецца такое адчуванне, што гэта проста робіцца дэманстратыўна Андрэева выйшла на волю ў сакавіку 2026 года пасля пяці гадоў і чатырох месяцаў зняволення. Яе вызвалілі разам з іншымі 250 палітвязнямі і дэпартавалі ў Літву. 🔗 Больш падрабязна каментар журналісткі — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі #Рэпрэсіі
-
🌐 Дэмакраты перамагаюць на выбарах у ЗША, а ў Літве затрымалі груз радыеактыўных лісічак з Беларусі. Жыхарка Слуцку вінаваціць мясцовую лякарню ў смерці мужа. У Менску падлетак аддаў махлярам 15 тысяч рублёў. Таксама раскажам пра затрыманне кіраўнікоў кампаніі Bayer, планы Арменіі наконт уступлення ў Еўразвяз і незвычайнае ДТЗ на Арлоўскай👇 📺 Пра гэта і не толькі — у кароткім выданні навінаў за 4 лістапада
-
◾️59 % ахвяраў гандлю людзьмі ў Беларусі – дзеці. Але за тры гады суд разгледзеў толькі адну такую справу У 2022–2025 гадах ахвярамі гандлю людзьмі ў Беларусі прызналі 1161 чалавека. 96,6 % выпадкаў былі звязаныя з сексуальнай эксплуатацыяй, 86 % ахвяраў эксплуатавалі ўнутры краіны. «Ніводная ахвяра не атрымала бясплатнай юрыдычнай дапамогі прафесійнага адваката», – кажуць эксперты Рады Еўропы GRETA у новым дакладзе. Паводле дакладу, у Беларусі з 2013 года няма нацыянальнага плану барацьбы з гандлем людзьмі.
-
У Беларусі затрымалі пяцярых чалавек ва ўзросце ад 36 да 66 гадоў за «негатыўныя каментары» пра чыноўнікаў і міліцыянтаў у сацсетках Ім пагражае да чатырох гадоў зняволення. У МУС сказалі, што ўсе затрыманыя прызналі віну. Сілавікі таксама папярэдзілі карыстальнікаў Threads пра сачэнне за публікацыямі і каментарамі ў інтэрнэце. 🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
✈️ У самалёта «Победа», які ляцеў з Менску ў Маскву, адмовіў адзін з рухавікоў падчас заходу на пасадку Экіпаж абвясціў сігнал пра сур'ёзную няштатную сітуацыю на вышыні 1,5 км. Але нягледзячы на няспраўнасць, Boeing 737-800 паспяхова прызямліўся ва Унукаве. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
-
🐦А паглядзіце, як на Гомельшчыне мужчына выратаваў птушку з чырвонай кнігі На ўзбочыне ён заўважыў чорнаваллёвую гагару, якая не магла ўзляцець. Спецыялісты агледзелі птушку і высветлілі, што яна здаровая. Пасля яе выпусцілі.
-
edited 🚨На вядоўцу вяселляў з Віцебску калегі напісалі данос за жарт Вядоўца вяселляў Віталь Савельеў расказаў у TikTok, што пасля жарту на закрытай сустрэчы калегаў да яго прыехала міліцыя. Вядоўцы ладзілі паміж сабой «прасмажку» – жартаўліва высмейвалі адно аднаго. Аднак адзін з калегаў адправіў жарт Савельева ў чат-бот міліцыі. Ужо праз дзве гадзіны міліцыянты прыехалі да вядоўцы і папрасілі даць тлумачэнні, бо на іх думку жарт меў «палітычны характар».
-
🇺🇸 Прапрадзед абранага ў Сенат палітыка нарадзіўся каля Слуцку У дэмакрата Джона Осафа, які зноў будзе самым маладым сенатарам ад штату Джорджыя, гісторыя сям’і пачынаецца з нашай краіны. Ягоны прапрадзед у XIX стагоддзі жыў у вёсцы Восава (Асавы) непадалёк Слуцку. Менавіта ад назвы гэтага паселішча пайшло прозвішча сям'і – Асоўскія. Сын Ізраіль (ужо прадзед Джона) у пачатку ХХ стагоддзя ўцёк у ЗША ад антысемітызму і скараціў прозвішча да Осаф. Сам Джон Осаф падчас прыняцця прысягі ў Сенаце ЗША трымаў у кішэні копіі карабельных маніфестаў свайго прадзеда Ізраіля і прабабулі Эні.
- Older posts