Частка расейцаў, якія пераязджаюць у Беларусь, расчароўваюцца і вяртаюцца назад. Чаму? Прычыны – не толькі негатыўнае стаўленне беларусаў да масавага прыезду расейцаў, але і нізкія заробкі, дарагое жыллё, бюракратыя, складанасці з працаўладкаваннем і легалізацыяй. Яшчэ адзін момант – розніца ў менталітэце: «Аказалася, што беларусы не надта кантактныя людзі, і завесці знаёмствы, калі табе 25–30 гадоў, ужо дастаткова складана, калі ў вас няма сабакі, дзяцей і вы не ходзіце ў офіс на працу». ❓ Чаму Беларусь не стала такім простым і прывабным месцам для жыцця, як уяўлялася некаторым расейцам – чытайце ў матэрыяле «Белсату» 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі