❗️«Мяне Радзіма павіншавала з днём народзінаў»: Супраць журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу Пра гэта яна напісала ў Facebook. Бацькоў журналісткі ўжо выклікалі ў Следчы камітэт. Артыкул, паводле якога заведзеная справа, пакуль невядомы. Сваё новае абвінавачванне яна пракаментавала «Белсату»: Проста менавіта цяпер, у чаканні новага раўнду перамоваў з амерыканцамі, рэжым не прыдумаў нічога лепшага, як на сапраўды публічнага чалавека, якога ў папярэдні раз менавіта праз дамовы з Коўлам вызвалілі, завесці новую крымінальную справу. І часам складаецца такое адчуванне, што гэта проста робіцца дэманстратыўна Андрэева выйшла на волю ў сакавіку 2026 года пасля пяці гадоў і чатырох месяцаў зняволення. Яе вызвалілі разам з іншымі 250 палітвязнямі і дэпартавалі ў Літву. 🔗 Больш падрабязна каментар журналісткі — чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі #Рэпрэсіі