◾️59 % ахвяраў гандлю людзьмі ў Беларусі – дзеці. Але за тры гады суд разгледзеў толькі адну такую справу У 2022–2025 гадах ахвярамі гандлю людзьмі ў Беларусі прызналі 1161 чалавека. 96,6 % выпадкаў былі звязаныя з сексуальнай эксплуатацыяй, 86 % ахвяраў эксплуатавалі ўнутры краіны. «Ніводная ахвяра не атрымала бясплатнай юрыдычнай дапамогі прафесійнага адваката», – кажуць эксперты Рады Еўропы GRETA у новым дакладзе. Паводле дакладу, у Беларусі з 2013 года няма нацыянальнага плану барацьбы з гандлем людзьмі.