Памёр італьянскі рэжысёр Цінта Брас – яму было 93 гады Брас зняў шэраг высока ацэненых крытыкамі авангардных фільмаў у 1960–1970-х гадах. Найбольшую вядомасць яму прынеслі эратычныя стужкі. Асабліва супярэчлівую рэпутацыю набыла «Калігула» (1979). Пасля здымак прадзюсар без Браса дадаў у фільм парнаграфічныя сцэны. Рэжысёр пасля адмовіўся атаясамліваць сябе з выпушчанай версіяй карціны. 🔗 Больш падрабязна — па спасылцы 📌 Чытаць з Беларусі