☝️«Кіберпартызаны» і групоўка «Silent Crew» знайшлі ключ да базаў дадзеных расейскага «Росстата» Заўляецца, што ў выніку атакі атрыманы доступ да значнай часткі IT-інфраструктуры ведамства – як у цэнтральным апараце, так і ў рэгіянальных падраздзяленнях. Сумарна атрымалася выкачаць 23 тэрабайты інфармацыі. У тым ліку гэта звесткі, што тычацца стратаў расейскай арміі на вайне ва Украіне.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
edited -
☕️ Ранішняе шоу на «Белсаце» Ці можа Ціханоўская вярнуцца ў Беларусь, а Венесуэла стаць прыкладам для беларусаў? Абмяркуем самыя гарачыя палітычныя тэмы разам з палітычным аналітыкам Яўгенам Красуліным. А яшчэ пагаворым пра небяспеку вэйпаў для падлеткаў з псіхіятрам-нарколагам Уладзімірам Пікірэнем. Таксама ў выпуску: Ноч расстраляных паэтаў, гісторыя «БЧБ-нявесты» Інны Зайцавай, музыка і мары спявачкі Кетэван Асраташвілі. 👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам»
-
🇻🇪 Пасля захопу Мадура ў Венесуэле ўзнікла новая інтрыга – чаму вяртанне Мачада ўсіх нервуе? Адна з лідараў венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася ў краіну пасля шматмесячнай адсутнасці. Чаму ЗША робяць стаўку на частку былога атачэння Мадура? І чаму вяртанне Марыі Карыны Мачада эксперт называе «непрыемным фактарам для Вашынгтону»? «У Вашынгтоне цяпер вельмі баяцца, што Марыя Карына Мачада стане такім джокерам, які нечакана памяняе ўсе правілы гульні». 👉️️️️️️ Чытайце па спасылцы 🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
-
edited
🇩🇪 Пакаленне Z у Нямеччыне патрабуе таннейшага жыцця і не хоча ў войска У дзясятках гарадоў Нямеччыны прайшлі масавыя пратэсты моладзі пад лозунгам «Gen Z regelt» («Пакаленне Z бярэ справу ў свае рукі»). Маладыя немцы патрабуюць больш грошай на адукацыю і медыцыну, зніжэння кошту жыцця, узмацнення кліматычнай палітыкі, а таксама выступаюць супраць вяртання абавязковай вайсковай службы. У большасці гарадоў акцыі прайшлі мірна, але ў Гамбургу і Кёльне адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Паведамляецца як мінімум пра трох затрыманых і аднаго пацярпелага паліцыянта. Пратэсты працягваюць хвалю сацыяльнага незадавальнення, якая апошнімі тыднямі ахапіла шэраг еўрапейскіх краін – ад Францыі і Італіі да Іспаніі і Партугаліі.
-
edited 💥 Атакаваны адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі Кстоўскі нафтаперапрацоўчы завод вырабляе паліва і змазачныя матэрыялы. Магутнасць прадпрыемства складае прыкладна 17 мільёнаў тон нафты на год. Гэта чацвёрты па велічыні нафтаперапрацоўчы завод у РФ паводле аб'ёму перапрацоўкі і адзін з ключавых вытворцаў бензіну і дызельнага паліва для расейскай арміі.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 «Не ўяўляю, што б было, калі б я не напісаў яе» Максім Знак распавёў пра сваю новую кнігу «Каланісты». Чытайце матэрыял на нашым сайце. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Што рыхтуецца ў Беларусі? На хвалі пратэстаў 2020 года атачэнне ўзурпатара прыняло законы, паводле якіх, калі раптам нешта здарыцца з Лукашэнкам, уся ўлада пераходзіць да Савету Бяспекі. Разбіраемся, да чаго рыхтуюцца чыноўнікі. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Усё гэта цягне сферу на дно» Чаму дэградуе беларуская вышэйшая адукацыя? Абмеркавалі тэму з дарадцам Ціханоўскай Паўлам Церашковічам. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць
-
💥 #галоўнае за 31 кастрычніка ✔️Кампанія нецвярозых падлеткаў з Лельчыцаў паехала «катацца па раёне» – трое хлопцаў загінулі ✔️Супярэчнасці паміж Тускам і Наўроцкім прывялі да сутычак каля Канстытуцыйнага суду і да раптоўнага палітычнага крызісу ў Польшчы ✔️Жыхароў акупаваных Алешак на Херсоншчыне раніцаю даставілі самалётамі ў Гомель. Адтуль яны паехалі ў Чарнігаўскую вобласць ✔️Невядомыя асобы праз Telegram-боты прапануюць беларусам Польшчы «падпрацоўку»: расклейваць улёткі з заклікам да палякаў «не супраціўляцца акупацыі» ✔️Міністэрства гандлю ЗША дазволіла карпарацыі Boeing супрацоўнічаць з Belavia ✔️Максім Знак напісаў працяг «Зэкамерону». Наш журналіст распытаў, што там цікавага ✔️Амбасада ЗША ў РФ апублікавала папярэджанне пра пагрозу тэракту ў маскоўскім музеі «Царыцына» ✔️Эксперты даследавалі, які вобраз Польшчы стварае для сваіх спажыўцоў дзяржаўная прапаганда РБ ✔️Палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша ўзгадалі ў Вашынгтоне ў часе акцыі Roll Call for Freedom ✔️На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ✔️Бабруйскаму буслу, што не паляцеў у вырай, далі прытулак у звычайнай хаце #рэпрэсіі: ▫️Праваабаронцы: як мінімум 134 чалавекі, якія цяпер прызнаныя палітвязнямі, былі затрыманыя пасля вяртання ў Беларусь з іншых краінаў
-
🎧PAN SAVYAN выпусціў новую песню і кліп – але старому фірмоваму стылю не здраджвае Беларускі спявак, які скарае польскую аўдыторыю сваімі «наўмысна крынжовымі» творамі, прэзентаваў кампазіцыю «Zimno nie będzie» («Халодна не будзе»). 😏 У каментарах ужо пытаюць, ці чакаць яго зноў у польскім адборы да «Еўрабачання»
-
👀 Ці шкадуе Каверын пра тое самае пытанне да Ціханоўскай? Гасцямі новага выдання «Калыханкі для дарослых» з Дзянісам Дудзінскім сталі вядучыя «Обычного утра» Канстанцін Каверын і Марына Ментусава 🔻...а яшчэ – феміністкі Наста Базар ды Дар'я Чурко ☝️ 🚀 Залятайце на канал «БЕЛСАТ LIFE» проста цяпер, каб зацаніць найсвяжэйшы выпуск «Калыханкі»
-
🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔻«Белавія» зноў зможа наўпрост супрацоўнічаць з Boeing 🔻Што адбываецца вакол Канстытуцыйнага трыбуналу ў Польшчы? 🔻Чаму G20 стаў «халодным душам» для Масквы? Таксама абмяркуем змены ў Беларусі ад 1 лістапада, гуманітарную аперацыю ў акупаваных Расеяй Алэшках, датычнасць «Беларуськалію» да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/kCz47oXAl0c
-

😨 На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць Пераноску з катом паставілі проста на нейтральнай паласе. Дакументаў у ёй няма, таму польскія памежнікі не маюць магчымасці прапусціць яго на тэрыторыю сваёй краіны з якім-небудзь іншым пасажырам. Цяпер неабыякавыя людзі спрабуюць вярнуць коціка на беларускі бок, аднак пра «хэпі-энд» у гэтай справе нічога яшчэ не вядома.
-
💔 Яны чакалі гэтага больш за чатыры гады... Паглядзіце, як сустракалі ва Украіне эвакуяваных жыхароў Алешак, якія былі пад акупацыяй з першых дзён поўнамаштабнай вайны.
-
Пагоня са стралянінай у Горках, хваля забойстваў на Берасцейшчыне 😨 Гучныя злачынствы і надзвычайныя здарэнні мінулага тыдня ў новым выданні праграмы «Не да законаў». Таксама глядзіце: якія змены чакаюць аўташколы, як будуць збіраць адбіткі пальцаў, якой будзе новая разметка на дарогах ды на якія пасады лукашэнкаўскія топ-чыноўнікі прыладжваюць сваіх дзяцей.
-
edited
🤔 Амбасада ЗША ў РФ апублікавала папярэджанне пра пагрозу тэракту ў музеі «Царыцына» У апублікаваным камунікаце гаворыцца, што дыпламатычнаму ведамству стала вядома пра «дакладную пагрозу здзяйснення падзеі, якая можа прывесці да масавых ахвяраў». Амбасада дае параду не наведваць музей-запаведнік «Царыцына» сёння, 31 кастрычніка, і, па магчымасці, не набліжацца да яго. Расейскае ФСБ пацвердзіла, што атрымала ад амерыканцаў інфармацыю пра планаваны тэракт і цяпер ладзіць «адпаведныя мерапрыемствы». ✍️ Згаданы музей месціцца на поўдні Масквы, гэта найвялікшая ўстанова такога кшталту ў расейскай сталіцы.
-
edited 🫠 Супрацоўнікі офісу ў Кэйптаўне прыпынілі працу дзеля прагляду крыкетнага матчу, але іх «спаліла» камера тэлетрансляцыі Два мужчыны разняволена назіралі за матчам зборнай Паўднёвай Афрыкі супраць каманды Аўстраліі проста праз панарамную офісную шыбу. Як раптам рэжысёр трансляцыі вырашыў зладзіць для іх «хвіліну славы». «Рабацягі», здаецца, такой папулярнасці зусім на хацелі. Давялося тэрмінова рабіць выгляд, што праца ў офісе «кіпіць» 👨🏻💻 💁🏻♂️ Як то кажуць, 0% асуджэння.
-
edited
📺 Эксперты даследавалі, які вобраз Польшчы стварае для сваіх спажыўцоў дзяржаўная прапаганда РБ «Пужалкі» пра «імперскія амбіцыі» і жаданне «вярнуць тэрыторыі» перамяжоўваюцца з насмешкамі, пабудаванымі вакол таго, што «Польшча – васал ЗША» ды нібыта не мае ніякай самастойнасці. Гэта толькі адна са шматлікіх супярэчнасцей у антыпольскай прапагандзе рэжыму Лукашэнкі, але мэты стварыць нейкую лагічную карцінку Азаронак і кампанія перад сабою, падобна, і не ставяць. ✅ Чытайце наш аналітычны матэрыял па спасылцы 🔗 Калі вы ў Беларусі, тэкст даступны тут
-
💬 «У нас очень много любви. И государство, в том числе президент, очень много делает для этого» 🕷Павук паспрачаўся з прадстаўніцай лукашэнкаўскага ідэалагічнага сектару пра сямейныя каштоўнасці і дэмаграфічны крызіс у Беларусі. Высветлілася (хаця, у прынцыпе, і раней было вядома), што прытрымлівацца сямейных каштоўнасцей у нашай краіне мусяць толькі звычайныя грамадзяне. На Лукашэнку, напрыклад, гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца 💁🏻♂️ 👀 Свежы выпуск «Шухер шоу» ужо чакае вашых праглядаў на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
-
edited 📍Эвакуяваныя самалётам у Гомель жыхары Алешак ужо перасяклі ўкраінскую мяжу Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале Уладзімір Зяленскі. Ён падзякаваў за пасярэдніцтва амерыканскаму боку і паабяцаў, што ўсім людзям будзе нададзеная неабходная дапамога. У Чарнігаўскую вобласць жыхары Алешак выехалі праз пункт пропуску «Новая Гута». Там іх чакалі аўтобусы і аўтамабілі хуткай дапамогі, што прыехалі з украінскага боку мяжы. Найстарэйшаму з эвакуяваных – 94 гады, наймалодшаму – трохі больш за 1 год.
-
☝️Міністэрства гандлю ЗША дазволіла карпарацыі Boeing супрацоўнічаць з Belavia Пра гэта паведаміў гендырэктар нацыянальнай беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец, якога цытуюць дзяржаўныя медыі. Чарнігец падкрэсліў, што цяпер Belavia можа наўпрост атрымліваць запчасткі і праграмнае забеспячэнне для сваіх самалётаў Boeing. Больш за тое, дазвол амерыканскага ведамства адкрывае шлях да магчымасці наўпрост закупляць лайнеры ў згаданай кампаніі. Нагадаем: амерыканскія санкцыі былі знятыя з Belavia летась, у выніку перамоваў Лукашэнкі з прадстаўнікамі Доналда Трампа.
-
edited
✍️ Кіраўнік Беларускага Чырвонага крыжа сёння быў у Гомлі побач з эвакуяванымі з Алешак жыхарамі. Тры гады таму ён ездзіў у акупаваны Марыупаль Журналісты выдання @flagshtok звярнулі ўвагу на тое, што Дзмітрый Шаўцоў пастараўся быць максімальна непрыкметным – ён апрануў шэрае паліто, чорную старамодную кепку ды цёмныя акуляры (хоць надвор'е далёка не сонечнае). Раней, у часы сваіх візітаў на акупаваны Данбас, Шаўцоў не саромеўся насіць форму колеру хакі з Z-нашыўкамі.
- Older posts