🏆 Дакументальны фільм пра рэпрэсіі ў Беларусі ўганараваны на вядомым фестывалі DOK Leipzig Стужка Андрэй Куцілы «Лісты» атрымала «Залатога голуба» – галоўную ўзнагароду імпрэзы. Таксама фільму прысудзілі адмысловую прэмію MDR Documentary Award. Журы ў сваім рашэнні падкрэсліла, што праз перажыванні беларусаў – тых, хто выказваецца, малюе ці змагаецца іншым чынам – стужка ператварае сведчанні людзей у магутны акт супраціву. ✍️ Раней «Лісты» паспяхова дэбютавалі на 81-м Венецыянскім кінафестывалі, а таксама трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай Еўрапейскай кінапрэміі (European Film Awards 2027), дзе прэтэндуюць на званне найлепшага дакументальнага фільма года.