💁🏻♂️ «Ну трохі выпіў». Новы ўікэнд – новая пагоня са стралянінаю за п'яным кіроўцам Гэтым разам касплэй на GTA адбыўся ў Пухавіцкім раёне, непадалёк вёскі Суцін. ДАІ атрымала званок з інфармацыяй пра тое, што па мясцовай дарозе едзе Ford без нумароў з меркавана нецвярозым кіроўцам за стырном. Калі легкавік выявілі, мужчыну быў пададзены сігнал аб спыненні, аднак той яго праігнараваў. Распачалася пагоня, у часе якой ДАІшнікі працягвалі патрабаваць ад кіроўцы спыніцца – але марна. Пасля страляніны па колах з табельнай зброі інспектарам усё ж удалося затрымаць аўтамабіль і мужчыну. Як высветлілася, 32-гадовы кіроўца раней ужо быў пазбаўлены пасведчання за «п'яныя пакатушкі». Відавочныя прыкметы ап'янення былі заўважныя і гэтым разам, аднак праходзіць праверку на алкатэстары затрыманы адмовіўся. На яго склалі 10 адміністратыўных пратаколаў, а за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у п'яным выглядзе цягам года мужчыну пагражае крымінальная справа.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
11.1%1.6K avg views
Posting
36.8/day
last 43 minutes ago
Reactions per 1K views
14.7
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 1 Nov 2026, 12:09 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 1.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.