😨 На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць Пераноску з катом паставілі проста на нейтральнай паласе. Дакументаў у ёй няма, таму польскія памежнікі не маюць магчымасці прапусціць яго на тэрыторыю сваёй краіны з якім-небудзь іншым пасажырам. Цяпер неабыякавыя людзі спрабуюць вярнуць коціка на беларускі бок, аднак пра «хэпі-энд» у гэтай справе нічога яшчэ не вядома.