🤔 Амбасада ЗША ў РФ апублікавала папярэджанне пра пагрозу тэракту ў музеі «Царыцына» У апублікаваным камунікаце гаворыцца, што дыпламатычнаму ведамству стала вядома пра «дакладную пагрозу здзяйснення падзеі, якая можа прывесці да масавых ахвяраў». Амбасада дае параду не наведваць музей-запаведнік «Царыцына» сёння, 31 кастрычніка, і, па магчымасці, не набліжацца да яго. Расейскае ФСБ пацвердзіла, што атрымала ад амерыканцаў інфармацыю пра планаваны тэракт і цяпер ладзіць «адпаведныя мерапрыемствы». ✍️ Згаданы музей месціцца на поўдні Масквы, гэта найвялікшая ўстанова такога кшталту ў расейскай сталіцы.